Беларускія аграрыі павінны жалезна пашыраць вытворчасць і экспарт прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае БелТА.
«Сёння стаіць задача рухацца далей, зрабіць работу сельскагаспадарчай галіны больш устойлівай, а яе развіццё — прагрэсіўным. Усе магчымасці дабіцца гэтага ў нас ёсць. Вы бачыце, якая ў свеце складваецца катастрафічная сітуацыя з харчаваннем. Зразумела, што становішча будзе толькі пагаршацца. Паўтару яшчэ раз: нам трэба забыць пра санкцыі і іншыя заходнія страшылкі. Але іх трэба забыць. Трэба жалезна пашыраць вытворчасць і экспарт прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Развіваць нацыянальныя брэнды, апярэджваючы канкурэнтаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.