Вы тут

«Беларуснафта» селета плануе ўвесці 40 новых «зарадак»


Пра гэта заявіў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» Аляксандр Драгун. Ён адзначыў, што фірмовая сетка «Беларуснафты» прадстаўлена 575 аўтазаправачнымі станцыямі — гэта больш за 65% ад колькасці ўсіх АЗС. Яны размешчаны прапарцыянальна, на асноўных трасах, у тым ліку міжнародных, прыгранічных пераходах, у абласных, раённых цэнтрах і ў сталіцы. Як сказаў Аляксандр Драгун, асноўныя крытэрыі іх сучасных АЗС — бяспека, якасць і камфорт для наведвальнікаў.


Фота: pexels.com

На АЗС кліентам прапаноўваецца шырокі спектр паслуг: крамы, кафэ, стаянкі легкавых і грузавых аўтамабіляў, пасты падпампоўкі шын, пыласосы, зарадка электрамабіляў, зарадка гаджэтаў, пляцоўкі для караванінгу, такія паслугі, як страхаванне, аплата праезду па платных дарогах Беларусі.

«Беларуснафта» актыўна ўдзельнічае ў аснашчэнні аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу найноўшым абсталяваннем і актыўна вядзе работы па іх абнаўленні. Але новыя аб’екты, у асноўным, сёння не будуюцца. Ідзе рэканструкцыя аб’ектаў альбо мадэрнізацыя гандлёвых залаў. Па выніках мінулага года было рэканструявана 12 аб’ектаў. У гэтым годзе плануецца рэканструкцыя яшчэ 19. Гэта паўнавартасная замена старога аб’екта на новы. Таксама ў 2023 годзе мадэрнізавана больш за 20 гандлёвых залаў, у бягучым годзе ў планах — мадэрнізацыя яшчэ 10 аб’ектаў.

Акрамя таго, сёлета згаданае ўнітарнае прадпрыемства працягвае развіваць інфраструктуру для электрамабіляў. Такім чынам, на працягу гэтага года плануецца ўвесці 40 новых зарадных станцый, аснашчаных канектарам GB/T. Варта нагадаць, што сёння ў краіне функцыянуе 698 зарадных станцый «Беларуснафты»: хуткія зарадныя станцыі ў колькасці 564 адзінкі (Mode 4) і павольныя — 134 адзінкі (Mode 3). Яны размешчаны прапарцыянальна па ўсёй тэрыторыі краіны. З іх 383 знаходзяцца ў Мінску, у Мінскай вобласці — 49, Брэсцкай — 55, Віцебскай — 48, Гомельскай — 64, Гродзенскай — 62 і ў Магілёўскай — 37 зарадных станцый. Гэта дазваляе нашым аўтааматарам бесперашкодна падарожнічаць, перасоўвацца па тэрыторыі нашай краіны. «Таксама ёсць спецыяльны дадатак „Маланка“, праз які карыстальнік можа бачыць свабодныя аб’екты», — расказаў Аляксандр Драгун.

Эксперт адзначыў, што раней у Мінску быў уведзены ў эксплуатацыю суперхуткі зарадны комплекс. Ён стаў першым і ўнікальным у краінах СНД. На ім электрамабілі могуць зарадзіцца за 9 хвілін да 300 кіламетраў ходу. Там жа зараджаюцца і электробусы. Сёлета плануецца ўвесці тры суперхуткія комплексы — два на рэспубліканскіх трасах, а адзін у сталіцы нашай краіны.

Паводле слоў спецыяліста, сучасная АЗС — гэта не толькі месца, дзе можна заправіць аўтамабіль палівам. Гэта таксама рэалізацыя спадарожных тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання, месца, дзе можна адпачыць у шляху. «У нашай сетцы АЗС больш за 450 крам, сумешчаных з кафетэрыямі. Асартымент тавараў прадстаўлены групай фастфудаў (хотдогі, сэндвічы), блінамі, гарачымі і ахаладжальнымі напоямі, а таксама стравамі беларускай кухні», — адзначыў ён.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.