Вы тут

Кітайская кампанія Xiaomi прадставіла першы электрамабіль уласнай распрацоўкі


Кітайскі вытворца смартфонаў Xiaomi прадставіў свой першы транспартны сродак на новых крыніцах энергіі (NEV) на мерапрыемстве ў Пекіне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле інфармацыі Xiaomi, мадэль SU7 ужо запушчана ў вытворчасць і арыентыровачна выйдзе на рынак у 2024 году. Як заявілі ў кампаніі, Xiaomi інвеставала больш за 10 млрд юаняў (каля 1,41 млрд долараў) у першы этап даследаванняў і распрацоўкі аўтамабіляў, у якім задзейнічана каманда з больш чым 3400 інжынераў.
Фірма дабілася тэхналагічных прарываў у такіх ключавых галінах, як электрапрывад, акумулятары, інтэлектуальнае кіраванне і інтэлектуальныя кабіны, а таксама пабудавала заводы па вытворчасці такіх камплектуючых, як рухавікі і акумулятарныя блокі, адзначаецца ў паведамленні.

Прыкладаючы ўпартыя намаганні на працягу наступных 15-20 гадоў, Xiaomi мае намер увайсці ў пяцёрку вядучых сусветных вытворцаў аўтамабіляў, адзначыў заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі Лэй Цзюнь.
Паводле дадзеных Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў, летась у лістападзе месячныя аб’ёмы вытворчасці і продажаў NEV у Кітаі ўпершыню перавысілі адзнаку ў 1 млн. адзінак, склаўшы адпаведна 1,074 млн. і 1,026 млн. аўто.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.