Вы тут

Мао Цзэдун па-беларуску


Кітайскі камуністычны лідар Мао Цзэдун (1893 — 1976) пакінуў свой след і ў мастацкай, паэтычнай творчасці, у прыватнасці. Пра гэта ішла размова і на перамовах беларускіх кнігавыдаўцоў з кітайскімі калегамі. Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч на пляцоўцы XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу правёў сустрэчу з дэлегацыяй пекінскага выдавецтва «Замежная літаратура».


— Мы не ўпершыню абмяркоўваем з Выдавецкім домам «Звязда» кітайска-беларускія кнігавыдавецкія ініцыятывы, — зазначыла намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Замежная літаратура» Дзін Чжыма. — Зараз мы хацелі б выйсці на рэалізацыю грунтоўнага праекта па выданню кнігі паэзіі заснавальніка КНР Мао Цзэдуна на беларускай і адначасова англійскай, кітайскай і рускай мовах. Мы ведаем, што вакол вашага выдавецтва групуецца добры актыў сучасных перакладчыкаў мастацкай літаратуры.

— Сапраўды, яшчэ ў 2012 годзе мы выдалі анталогію кітайскай паэзіі на беларускай мове «Пад крыламі дракона: сто паэтаў Кітая». Пасля распрацавалі серыю паэтычных зборнікаў кітайскіх аўтараў — «Светлыя знакі: паэты Кітая», — падкрэсліў Алесь Карлюкевіч...

Вершы Мао Цзэдуна раней перакладалі на беларускую мову — і ў 1950-я гады, і ўжо ў XXI стагоддзі. У 2017 годзе была публікацыя падборкі ў часопісе «Полымя». Перакладчык — Мікола Мятліцкі. Пасля гэтыя пераклады Мікалай Міхайлавіч змясціў у сваёй аўтарскай анталогіі перакладаў «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: 100 паэтаў Кітая XXI стагоддзя». 

У час беларуска-кітайскіх выдавецкіх перамоў ішла размова і пра перспектывы азнаямлення беларускага чытача з чатырма класічнымі кітайскімі раманамі: «Сон у Чырвоным цераме», «Трохцарства», «Падарожжа на Захад» і «Рачныя затокі». А. Карлюкевіч нагадаў, што першыя два з гэтых раманаў — «Сон у Чырвоным цераме» і «Трохцарства» — на рускую мову пераклаў ураджэнец Беларусі Уладзімір Панасюк. Кітайскія калегі заўважылі, што добра ведаюць яго не толькі як літаратуразнаўцу і перакладчыка мастацкай літаратуры, але і як аўтара «Вялікага кітайска-рускага слоўніка» (гэтую працу наш суайчыннік здзейсніў у супольніцтве з Уладзімірам Фёдаравічам Суханавым). Днямі было 100 год з дня нараджэння Уладзіміра Панасюка. У Маскве жыве яго дачка — Наталля Уладзіміраўна Панасюк... Шырокая, аб’ёмная праца над пераўвасабленнем кітайскіх класічных раманаў на беларускую мову — праект, які можа прынесці гонар любому выдавецтву. Такія справы не рэалізоўваюцца ў адначассе, а магчыма патрабуюць удзелу некалькіх перакладчыкаў. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.