Вы тут

Маці і ўдовы загінутых воінаў-інтэрнацыяналістаў сабраліся ў Мінску


30 студзеня ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» з маці і ўдовамі ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане.


Тэма дыялогу — «Помніць і жыць — 35 гадоў без вайны» прымеркавана да 35-й гадавіны вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Сваімі гісторыямі і асабістымі трагедыямі жанчыны падзяліліся з навучэнцамі сталічнай школы № 199. Галоўная мэта такіх дыялогаў — данесці да маладога пакалення каштоўнасць свету. Жонкі і маці ўсе помняць : як адпраўлялі родных у незнаёмую краіну, чыталі пісьмы і чакалі сваіх герояў дахаты, але тыя не вярнуліся з вайны. На мерапрыемстве прысутнічалі сем’і загінутых у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан савецкіх воінаў, якія суперажывалі трагедыю афганскай вайны, Тамара Доўнар — старшыня рэспубліканскай асацыяцыі «Памяць і доўг», старшыня Фрунзэнскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Галіна Філіпёнак, старшыня Першамайскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Таісія Пужэвіч. Таксама аддаў даніну памяці ад усіх членаў арганізацыі першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» Раман Бандарук.

— 771 чалавек з ліку воінаў-беларусаў не вярнуўся з афганскай вайны. Гэта значыць, што 771 маці аплаквала сваіх дзяцей. З іх 35 удоў, тады яшчэ жонак, чакалі сваіх мужоў разам са сваімі маленькімі дзецьмі. Пераносіць увесь гэты боль было вельмі складана, таму мы вырашылі аб’яднацца, — расказала Тамара Доўнар, старшыня рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане «Памяць і доўг».

Сустрэча мацярэй і ўдоў загінутых воінаў-інтэрнацыяналістаў з навучэнцамі прайшла ў зале «Наследнікі Вялікай Перамогі». Дзе захоўваецца памяць пра ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, і іншых лакальных канфліктах.

Кацярыны Урбан

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.