Вы тут

У Храме-помніку ў Мінску адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана


14 лютага ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загінулых у Афганістане.


Падчас літыі ў крыпце па загінуўшых у Афганістане воіны-інтэрнацыяналісты, сваякі загінулых у Афганістане воінаў памянулі сваіх родных, баявых сяброў.

Адбылася экскурсія па пастаяннай музейнай экспазіцыі «Музей памяці».

У Белай зале Храма да прысутных звярнуўся прадстаўнік Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Алексій Васін.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» ГА «БСВВА» палкоўнік Уладзімір Шокаў уручыў узнагароды арганізацыі.

Мерапрыемства завяршыла канцэртная праграма з удзелам студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.