Вы тут

Мерапрыемства, прысвечанае 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, адбылося ў Акадэміі кіравання


14 лютага ў Акадэміі кіравання адбылося мерапрыемства, прысвечанае 35-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.


Першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Салдатава

У ходзе мерапрыемства выступілі першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Салдатава і старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Валерый Гайдукевіч.

У памяць аб тых, каго няма сёння з намі, хто навечна застаўся маладым, была аб’яўлена хвіліна маўчання.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Валерый Гайдукевіч

Артысты вакальна-эстраднай студыі «FREEDOM», слухач 3 курса Інстытута дзяржаўнай службы Алена Бладзір, народны вакальны ансамбль «Канцэртная група ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны» падарылі прысутным свае вакальныя нумары.

У канцы сустрэчы члены Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» уручылі воінам-інтэрнацыяналістам кветкі.

Сёння ў Акадэміі кіравання працуюць трое воінаў-інтэрнацыяналістаў: Юрый Бацян, Алег Яршоў, Станіслаў Князеў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.