Удзельнікамі маладзёжнага праекта сталі каля 200 будучых лекараў і медсясцёр з Беларусі і Расіі, якіх аб’яднаў II Рэспубліканскі злёт студэнцкіх медыцынскіх атрадаў.
Ён прысвечаны некалькім знакавым датам: 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 105-годдзю сістэмы аховы здароўя Беларусі. У злёце прынімалі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі Беларусі, ЦК БРСМ і байцы студатрадаў. Пачаўся ён з панэльнай дыскусіі «Студэнцкія медыцынскія атрады: траекторыя развіцця прафесіянала», дзе кожны ахвотнік мог задаць пытанні якія яго цікавяць.
— Мы бачым, што медыцынскі профіль студатрадаў актыўна развіваецца. Студэнцкія атрады растуць не толькі ў колькасці, але і ў якасці. Мы разумеем, што праца ў складзе студатрада — гэта павышэнне сваіх прафесіянальных навыкаў, магчымасць мяккага ўваходжання ў будучую прафесію. Геаграфія другога злёту шырокая: прыехалі прадстаўнікі практычна ўсіх беларускіх медыцынскіх універсітэтаў і коледжаў, а таксама іх калегі з пяці рэгіёнаў Расіі. Дарэчы, некаторыя з іх у Беларусі не ўпершыню. Яны ўдзельнічалі летась у рэспубліканскім працоўным праекце «Медыкус», які праходзіў ва ўстановах аховы здароўя Полацка і Наваполацка, — расказаў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў.
— Мы ўжо другі год працуем разам з такімі праектамі ў медыцынскай сферы. У Мінску нас сустрэлі вельмі цёпла і ветліва. З некаторымі дзецьмі мы ўжо знаёмы, дзякуючы супольным праектам, якіх, дарэчы, мы сёлета плануем нямала. У нас з беларускай моладдзю агульная цэннасць — праца, падзялілася сваімі ўражаннямі кіраўнік медыцынскага кірунку «Расійскіх студэнцкіх атрадаў» Крысціна Сідарава.
Кацярына УРБАН
Фота аўтара
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».