Вы тут

Старшыня Магілёўскага аблсавета Ірына Раінчык правяла ў Дрыбінскім раёне прыём грамадзян


Сёння высілкі народных выбраннікаў накіраваныя на яшчэ больш цеснае ўзаемадзеянне з насельніцтвам, павышэнне прававой дасведчанасці грамадзян і тлумачэнне пытанняў, якія датычацца Адзінага дня галасавання. Нядаўна з жыхарамі Дрыбінскага раёна сустрэлася старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык.


Падчас выступлення ў райвыканкаме яна яшчэ раз нагадала, як важна ўважліва ставіцца да праблемных пытанняў і вырашаць іх яшчэ на перашапачатковым этапе.

— Паспяховае вырашэнне гэтых задач у многім залежыць ад таго, наколькі эфектыўна вядзецца работа з насельніцтвам, — падкрэсліла яна. — Галоўнае — правільна расстаўляць прыярытэты, плануючы сваю дзейнасць, працаваць на апярэджанне праблемных пытанняў, захоўваць дысцыпліну і сабранасць.

Ірына Анатолеўна нагадала аб задачах на 2024 год, якія пастаўлены губернатарам Магілёўскай вобласці Анатолем Ісачанкам на сустрэчы з актывам рэгіёна. «Прыярытэты рэгіянальнага развіцця нязменныя: жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі, — падкрэсліла яна. — Новы час патрабуе новых падыходаў і канкрэтных рашэнняў».

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны некаторыя моманты дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў, ход падрыхтоўкі да выбараў, асаблівасці работы ў Год якасці. Адной з ключавых стала тэма работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» ў Дрыбінскім раёне ў мінулым годзе.

Ірына Раінчык таксама правяла ў раёне Адзіны дзень інфармавання і выязны прыём грамадзян. На прыёме да яе звярнулася мясцовая жыхарка з пытаннем, якое датычылася жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Праблема разглядалася пры ўдзеле старшыні Дрыбінскага райвыканкама Дзмітрыя Чыгіра і старшыні райсавета Святланы Завідоўскай. У ходзе размовы была дэталёва вывучана праблема жанчыны, зварот узяты на кантроль да поўнага яго вырашэння.

Нагодай для сустрэчы з супрацоўнікамі Дрыбінскага райцэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый стала тэма Адзінага дня інфармавання «Год якасці — залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны».

— У Беларусі дасягненне якасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці краіны з самага пачатку было вызначана найважнейшай задачай дзяржаўнай палітыкі, — нагадала Ірына Раінчык. — У беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі якасць разглядаецца ў першую чаргу з пазіцыі якасці жыцця людзей.

Размова таксама ішла аб новаўвядзеннях у сферы працоўных адносін з 1 студзеня 2024 года, прафілактыцы злачынстваў, звязаных з палавой недатыкальнасцю і палавой свабодай непаўналетніх, асноўных правілах бяспекі жыццядзейнасці ў зімовы перыяд.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва аблсавета дэпутатаў

Загаловак у газеце: Прыярытэты тыя ж...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.