Вы тут

У Магілёўскай вобласці сельсаветы сталі больш мабільнымі


Кіраўнікі сельсаветаў атрымалі сёння з рук старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі ключы ад новенькіх «Джылі». Усяго на ўзбраенне сельскіх Саветаў дэпутатаў перададзена 31 машына. Магілёўскі аблвыканкам паклапаціўся, каб праца дэпутатаў з сельскім насельніцтвам у Год якасці стала яшчэ больш дзейснай. Як адзначыў у сваёй прамове губернатар, менавіта сельсаветы першая інстанцыя, куды звяртаюцца жыхары па параду і дапамогу, а значыць дэпутаты павінны быць больш мабільнымі.


— Сёння мы робім яшчэ адзін крок па умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскіх Саветаў, — падкрэсліў Анатоль Ісачанка. — Трэба быць у курсе ўсяго, што хвалюе насельніцтва і садзейнічаць стварэнню максімальна камфортных умоў для жыцця людзей. Праца гэтая маштабная і заўсёдашняя. 

Уладальнікі новых аўтамабіляў не хавалі сваіх эмоцый. Падарунак вельмі важны і своечасовы. 

— Я вельмі ўдзячны кіраўніцтву Магілёўскага аблвыканкама і аблсавета за такую тэхнічную падтрымку, — паведаміў старшыня Лапаціцкага сельсавета Слаўгарадскага раёна Сяргей Антошкін. — На тэрыторыі сельсавета 14 населеных пунктаў, два з якіх — Лапацічы і Лясная аграгарадкі. Аддаленыя вёскі маланаселеныя, там жывуць у асноўным пенсіянеры, а гэта вельмі ўразлівая катэгорыя, якой больш за ўсё патрэбна ўвага. 

Дэпутат ужо ацаніў магчымасці новай машыны, прызнаецца, што яна вельмі зручная і камфортная. Ёсць кандыцыянер, аўтазапуск, можна аператыўна завесці машыну, а галоўнае тое, што яна новая. Значыць, не трэба будзе марнаваць час на рамонты. 
Старшыня Капачэўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Сяргей Фядосаў згодны са сваім калегам. На абслугоўванні яго сельсавета 26 вёсак, дзе заўсёды хапае пытанняў рознага плана, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.

— Часта бывае, што праблему трэба вырашаць імгненна, каб папярэдзіць наступствы, — кажа ён. — І новыя аўто вельмі дапамогуць у гэтым. Раней прыходзілася карыстацца асабістай машынай, а зараз такой патрэбы ўжо не будзе. Сельсавет вялікі, яго працягласць 53 кіламетра ад адной мяжы да другой. Літаральна на днях каля дзесяці гадзін вечара спатрэбілася дапамога адной з жыхарак вёскі — прарвала водаправод. Трэба было арганізаваць адпаведныя арганізацыі на дапамогу і самому быць на месцы, пракантраляваць пытанне. 

Старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін падкрэсліў важнасць падзеі.

— Гэта яркі прыклад узаемадзеяння паміж усімі структурамі ўлады Магілёўшчыны, вынік таго, як прымаюцца рашэнні выканаўчай і заканадаўчай уладай для таго, каб зрабіць нашу краіну больш моцнай, а жыццё яе грамадзян больш камфортным, — рэзюмаваў ён. — Глава дзяржавы патрабуе ад выканаўчай улады зрабіць усё, каб дэпутацкі корпус быў дзейсным механізмам зваротнай сувязі паміж насельніцтвам і выканаўчай уладай. Як кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці я ўдзячны старшыні Магілёўскага аблвыканкама, што зроблены такі важны крокі і закуплены 31 аўтамабіль менавіта для пярвічнага звяна сельсаветаў, тых людзей, якія працуюць на сяле з нашымі выбаршчыкамі. Гэта дазволіць больш аператыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у насельніцтва. Разам мы зможам зрабіць усё для таго, каб наша краіна квітнела.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.