Вы тут

У трох рэгіёнах Беларусі вылучылі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі


«Пуцёўкі» ў Парламент ад жыхароў раёнаў

На Гомельшчыне выбары ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудуцца 4 красавіка. Члены Савета Рэспублікі ад рэгіёна будуць выбраны на сходзе з удзелам усіх дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню. Адпаведнае рашэнне прынята на сумесным пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

Фота: БелТА

Між тым на Гомельшчыне ад раёнаў і абласнога цэнтра вылучана восем кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання. Гэта Міхаіл Русы, Кацярына Зенкевіч, Андрэй Крываносаў, Людміла Сапега, Ксенія Панцюхова, Юрый Васільцоў, Ала Смаляк і Аляксандр Новікаў.

Так, ад Мазырскага, Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў вылучана кандыдатура старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіла Русага. Ад Рэчыцкага, Калінкавіцкага і Акцябрскага раёнаў Гомельшчыны вылучана генеральны дырэктар ААТ «Камінтэрн» Ксенія Панцюхова. Падчас сумеснага пасяджэння прэзідыумаў раённых Саветаў дэпутатаў і раённых выканаўчых камітэтаў Чачэрскага, Кармянскага і Рагачоўскага раёнаў была вылучана кандыдатура дырэктара ААТ «Ціхінічы» Юрыя Васільцова.

На сумесным пасяджэнні прэзідыумаў раённых Саветаў дэпутатаў і райвыканкамаў Ельскага, Лельчыцкага і Нараўлянскага раёнаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі вылучылі кандыдатуру ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава. Прадстаўляць у верхняй палаце Парламента Хойніцкі, Брагінскі і Лоеўскі раёны аднагалосна была вылучана кандыдатура старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Алы Смаляк, а Гомельскі, Добрушскі і Веткаўскі — кандыдатура генеральнага дырэктара Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» Людмілы Сапега.

Падчас сумеснага пасяджэння прэзідыума Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама вылучана кандыдатура генеральнага дырэктара ААТ «Гомсельмаш» Аляксандра Новікава.

Ад Буда-Кашалёўскага, Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання вылучана старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч.

Наталля КАПРЫЛЕНКА


Урач, педагог, аграрый

На Брэстчыне кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі вылучана восем чалавек

На мінулым тыдні ў Пінскім райвыканкаме адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Пінскага раённага Савета дэпутатаў і Пінскага раённага выканаўчага камітэта. На парадку дня было важнае пытанне: вылучэнне кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па выніках галасавання аднагалосна вырашана вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі восьмага склікання старшыню Брэсцкага абласнога Савета Ігара Брылевіча. У адказ Ігар Брылевіч падзякаваў удзельнікам пасяджэння за аказаны давер і адзначыў, што ўсе свае намаганні накіруе на справу паляпшэння жыцця людзей.

У гэты ж дзень на сумесным пасяджэнні прэзідыума Бярозаўскага раённага Савета і райвыканкама кандыдатам у члены Савета Рэспублікі вылучана дырэктар Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі Таццяна Ігнацюк.

На мінулым тыдні ўсе раёны і гарады заходняга рэгіёна вызначыліся са сваімі кандыдатамі ў члены верхняй палаты парламента. Усе прапанаваныя людзі вядомыя на Брэстчыне, карыстаюцца заслужанай павагай у сваіх гарадах і раёнах. Адзін з іх — галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі. Аляксандр Сяргеевіч працуе сенатарам і ў сёмым скліканні.

Таксама ад Брэсцкай вобласці вылучаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, генеральны дырэктар РУВП «Граніт» Эдуард Гаўрылковіч, генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне ЖКГ» Аляксандр Максімчук, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Пружанскага раёна Аляксандр Пішч, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Аляксандр Каркатадзэ.

На пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню 4 красавіка адбудзецца працэдура абрання сенатарў ад першага рэгіёна.

Святлана ЯСКЕВІЧ

 


Усе годныя людзі

У Магілёўскай вобласці завяршылася вылучэнне кандыдатаў у Савет Рэспублікі

На апошнім сумесным пасяджэнні прэзідыума Магілёўскага гарсавета дэпутатаў і Магілёўскага гарвыканкама ў ходзе тайнага галасавання кандыдатам стала галоўны рэдактар камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Ірына Петрусевіч.

У спісе кандыдатаў у верхнюю палату парламента ад Магілёўскай вобласці спрэс вядомыя людзі. Гэта першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў, генеральны дырэктар Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка, старшыня праўлення ААТ «Беларусбанк» Віктар Ананіч, дырэктар ААТ «Беларускі цэментны завод» Ігар Сяргееў, першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно» Канстанцін Сіроцін, дырэктар ААТ «Рассвет» імя К. Арлоўскага Аляксандр Багель, старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.

— Гэта людзі, якія займаюць актыўную пазіцыю, прымаюць удзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка. — Яны прысутнічаюць на дыялогавых пляцоўках, удзельнічалі ў абмеркаваннях пытанняў па рэферэндуме, Канстытуцыі, у падрыхтоўцы да адзінага дня галасавання. Менавіта на іх мы робім стаўку ў грамадска-палітычным жыцці Магілёўскай вобласці і, спадзяёмся, цяпер яшчэ і краіны. Сярод кандыдатаў ёсць людзі, якія сваёй дзейнасцю ўжо паказалі, наколькі карыснай і плённай можа быць іх работа. Гэта Віктар Ананіч, Аляксей Кушнарэнка. Вялікія спадзяванні ўскладаем на Аляксандра Лук’янава, які ўзначальвае ў краіне маладзёжнае крыло. Ірына Петрусевіч займае ганаровае месца ў журналісцкай суполцы, праяўляе сябе як спікер, прыкладае намаганні для развіцця вядучай інфармацыйнай крыніцы вобласці — інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Газета цікавая, насычаная, ёсць на яе старонках і крытыка, і контрматэрыялы. Наогул, усе нашы кандыдаты — годныя людзі, такія павінны быць у Савеце Рэспублікі беларускага парламента.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.