Вы тут

Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі


Пытанні жыллёвай і дарожнай гаспадаркі пераважалі на прыёме грамадзян, які правёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў абласным цэнтры, перадае БелТА.


Фота БелТА

Усяго на прыёме агучылі пытанні прадстаўнікі трох раёнаў вобласці.

Жыхары рабочага пасёлка Бальшавік з Гомельскага раёна абазначылі агульную для іх праблему з якасцю пітной вады.

У райвыканкаме растлумачылі, што ў 2022 годзе была пабудавана станцыя абезжалезвання, якасць вады на належным узроўні. Аднак ёсць пытанне па стане вадаправода, узведзенага ў свой час торфабрыкетным заводам. Цяпер сеткі на шматлікіх участках патрабуюць замены. Акрамя таго, тупіковая схема не забяспечвае цыркуляцыю вады. Перыядычна спецыялісты праводзяць гідрапрамыванне, сітуацыя на час нармалізуецца.

У пасёлку жывуць больш за 2,7 тыс. чалавек. «Гэта фактычна палова райцэнтра. Трэба займацца пытаннем. Вада — адна з асноўных пазіцый для развіцця пасёлка», — падкрэсліў губернатар.

Сітуацыя будзе дадаткова вывучана, прадуманы план работ з падзелам усяго аб’ёму на этапы. Да сярэдзіны траўня будзе праведзена дэталёвая, комплексная ацэнка вадаправоднай сістэмы з яе лічбавай. Праграма павінна быць прадугледжана не больш як на два гады, арыентаваў старшыня аблвыканкама.

Яшчэ адна тэма ў гэтым населеным пункце — перабоі ў рабоце кацельні. Мінулай зімой былі выпадкі яе прыпынку. У галоўным упраўленні ЖКГ аблвыканкама растлумачылі, што аварыйныя сітуацыі былі аператыўна ліквідаваны. Падтрымліваецца функцыянаванне кацельні, плануецца рамонт катлоў. Пры неабходнасці будзе задзейнічана ў якасці рэзервовай мабільная кацельня.

«Вазьму гэтае пытанне на кантроль. Дадаткова будзе паведамлена аб планах па пераабсталяванні аб’екта», — акцэнтаваў Іван Крупко.

Таксама жыхары гэтага пасёлка ўсхваляваныя лёсам старога будынка (1957 года пабудовы) торфазаводскай школы. Па дадзеных адмыслоўцаў, даху няма, фактычна і канструкцыі не падлягаюць узнаўленню. Будынак быў выведзены з эксплуатацыі ў 2007 годзе, у 2011-м — прададзены, аднак з уласнікам — прадпрымальнікам — няма сувязі.

Райвыканкам гатовы прыняць будынак на баланс для наступнага зносу. Плануецца зрабіць работы да 1 ліпеня.

Заяўнікі прасілі таксама ўладкаваць на месцы, якое вызвалілася, спартовую пляцоўку для дзяцей. Профільныя службы дадаткова прапрацуюць гэтую тэму. «Будзем вельмі спадзявацца на вырашэнне пытання на нашу карысць, на карысць дзяцей», — заключыла жыхарка рабочага пасёлка Тамара Іванаўна.

З аграгарадка Кастрычнік Буда-Кашалёўскага раёна прыехаў на прыём Ігар Вячаслававіч. Вясковец прасіў уладкаваць абочыны для пешаходаў па вуліцы Школьнай аграгарадка, а таксама падоўжыць дарогу да суседняга пасёлка Міхалёўка.

Вывучыўшы прадстаўленыя матэрыялы, губернатар абазначыў напрамкі для прапрацоўкі.

Тое ж самае тычыцца і пытанняў, якія былі ўзняты прадстаўнікамі Ельскага раёна.

Па зваротах дадзены даручэнні адказным службам, абазначаны кантрольныя тэрміны іх выканання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.