Вы тут

Беларускія палярнікі здзейснілі наземны навуковы паход у маладаследаваны раён Антарктыды


Супрацоўнікамі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі выкананы навуковы паход у маладаследаваны прыбярэжны раён Антарктыды — горны масіў «Горы Канавалава». Пра гэта паведаміў начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (16-я БАЭ) Аляксей Гайдашоў.


«У мэтах пашырэння прасторы і плошчы навуковых і практычных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ўмацавання прысутнасці нашай краіны ў Антарктыцы супрацоўнікамі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі 20–21 снежня 2023 года быў здзейснены наземны навуковы паход у маладаследаваны прыбярэжны раён Антарктыды. Састаў паходнай групы БАЭ — пяць чалавек. Для навуковага паходу былі задзейнічаны дзве транспартныя адзінкі, абсталяваныя сістэмамі GPS-навігацыі, сродкамі спадарожнікавай і УКХ-сувязі. Па ходзе руху навуковага паходу выконвалася фота- і відэаздымка, адбіраліся пробы і ўзоры снежнага покрыва, у ручным рэжыме апорныя кропкі даследчага маршруту замацоўваліся на мясцовасці рэпернымі маркерамі з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь», — праінфармаваў Аляксей Гайдашоў.

Агульная працягласць даследчага маршруту склала 70 кіламетраў, агульная плошча навуковых даследаванняў — каля 80 квадратных кіламетраў. Ахопленая дэталёвымі навуковымі даследаваннямі плошча прыроднага аб’екта «Горы Канавалава» склала каля 10 квадратных кіламетраў. У працэсе абследавання прыроднага аб’екта зроблена топагеадэзічная прывязка мясцовасці, праведзены серыі вымярэнняў розных параметраў прыроднага асяроддзя Антарктыкі, праведзены адбор проб і ўзораў прыродных матэрыялаў, выканана ацэнка геахімічнай, геаэкалагічнай, геакрыялагічнай і гідралагічнай сітуацыі прыроднага аб’екта, які даследаваўся.

«Атрыманыя папярэднія вынікі комплексных навуковых пошукаў у горным масіве “Горы Канавалава” маюць перадумовы ацэньваць гэты раён у якасці перспектыўнай зоны навуковага інтарэсу Рэспублікі Беларусь», — паведаміў Аляксей Гайдашоў. — Падчас двухдзённага навуковага паходу паломак тэхнікі, прыбораў і абсталявання не адбылося, парушэнняў тэхнікі бяспекі зафіксавана не было. Навуковыя пробы і ўзоры, матэрыялы і вынікі навуковых даследаванняў дастаўлены на Беларускую антарктычную станцыю «Гара Вячэрняя» ў поўным аб’ёме і будуць перададзены ў НАН Беларусі для далейшага аналізу і вывучэння".

Начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі падкрэсліў, што паспяховаму правядзенню навуковага паходу садзейнічала зладжаная камандная работа навукова-тэхнічнага персаналу экспедыцыі, наяўнасць неабходнага асартымента і надзейная работа тэхнічных сродкаў і навуковага абсталявання, распрацаванага у інстытутах НАН Беларусі і іншых беларускіх арганізацыях, якія ёсць у распараджэнні БАЭ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.