Вы тут

Выйшла кніга мастацка-дакументальных навел «Судьбой повенчаны с границей»


У цэнтры адпачынку і вольнага часу органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбылося адметнае свята кнігі. І гэтаму была яркая нагода. У выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» выйшла кніга мастацка-дакументальных навел «Судьбой повенчаны с границей». Яе аўтар — пісьменнік, ветэран органаў пагранічнай службы, палкоўнік у адстаўцы Леанід Крыванос. Выданне прысвечана сённяшнім абаронцам беларускай граніцы, тым хто праявіў высокі прафесіяналізм і мужнасць, выконваючы задачы па забеспячэнні пагранічнай бяспекі дзяржавы.


Фота gpk.gov.by

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Канстанцін Моластаў уручыў падарункавыя экзэмпляры выдання героям кнігі, якія прыехалі ў сталіцу з самых аддаленых куткоў Беларусі. Сярод іх — і тыя, хто ўжо ў адстаўцы, і тыя, хто працягвае выконваць службовыя абавязкі. Кіраўнік пагранкамітэта звярнуў увагу прысутных на тое, што «служба па ахове дзяржаўнай граніцы ніколі не была лёгкай і спакойнай, заўсёды давала пагранічнікам магчымасць праявіць мужнасць і гераізм, даказаць самаадданую любоў да Радзімы». Канстанцін Генадзьевіч таксама адзначыў, што змест кнігі «Судьбой повенчаны с границей» — гэта зацверджаны ў беларускай літаратуры прыклад служэння Айчыне, яе народу. Кіраўнік ведамства ўручыў аўтару кнігі Падзяку Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь за плённую сумесную дзейнасць з органамі пагранічнай службы, аказанне дапамогі ў выкананні задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы, па правядзенні дзяржаўнай пагранічнай палітыкі.

У сваю чаргу Леанід Крыванос адзначыў, што сярод тых, хто сёння дастойна носіць зялёную фуражку, шмат жанчын — своеасаблівая даніна часу. Але гэта ніколькі не ўплывае на надзейнасць пагранічнай службы. Аўтар пажадаў героям навел і ўсім прысутным поспехаў у ратнай працы, міру і дабрабыту. А таксама паабяцаў, што будуць напісаны новыя творы на тэму граніцы.

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся канцэрт ансамбля пагранічнай службы, дзе гучалі музычныя творы на словы Л. Крываноса.

Рагнед МАЛАХОЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.