Вы тут

Анатоль Бензярук прэзентаваў новую кнігу напапярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду


У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага адбылася прэзентацыя дакументальнай аповесці-эсэ Анатоля Бензярука «Галавасек». Твор прысвечаны вогненнай вёсцы Драмлёва і яе 183 жыхарам, спаленым 11 верасня 1942 года. 


Анатоль Бензерук.

Імпрэза ў Брэсце ладзілася напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду. Менавіта памяці і шанаванню нявінных мірных людзей, знішчаных нелюдзямі, прысвечана дакументальная аповесць-эсэ «Галавасек», напісаная членам Саюза пісьменнікаў Беларусі жабінкаўцам Анатолем Бензяруком, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». 

На сустрэчу з аўтарам кнігі, што стала няпростым спатканнем з суровай праўдай ваенных часоў, завіталі сябры творчай абласной суполкі Саюза пісьменнікаў Беларусі пад кіраўніцтвам Таццяны Дземідровіч, а таксама прадстаўнікі абласной заканадаўчай і выканаўчай уладаў, студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, шматлікія чытачы, каго кранае да глыбіні душы тэма генацыду беларускага народа. 

Прэзентацыю, арганізаваную найперш намаганнямі дырэктара абласной бібліятекі Алены Стрыжэвіч і яе намесніка Ларысы Верамчук, вяла Тамара Глазкова. 

На мерапрыемстве выступілі намеснік старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Валянціна Пух і загадчык аддзела па каардынацыі дзейнасці ўстаноў культуры ўпраўлення культуры аблвыканкама Лілія Свідуновіч, іншыя неабыякавыя асобы, якія ўжо паспелі пазнаёміцца са зместам новай кнігі Анатоля Расціслававіча. Асабліва праніклівыя словы ў адрас вялікай працы, выкананай аўтарам, выказала Лідзія Касачук — кіраўнік літаратурнага клуба «Літара», які дзейнічае ў горадзе над Бугам пры мясцовым Доме культуры.

Студэнт-гісторык Мікіта Сталяроў запэўніў: аголены нерв мінулай трагедыі баліць і сёння, бо ў кожнай беларускай сям’і ніколі не забудуцца пра перажытае людзьмі ваеннага пакалення.

Увогуле, лёс Драмлёва і іншых вёсак, знішчаных карнікамі на палескай зямлі, настолькі кранальны, што ва ўсіх, хто браў мікрафон, адчувалася моцнае хваляванне і пасля першых слоў з’яўляліся на вачах слёзы, не стрымлівалі сябе нават мужчыны...

«Галавасек» — 13-я кніга Анатоля Бензярука. Аўтар распавёў, як няпроста, нават пакутліва на працягу цэлага дзесяцігоддзя стваралася кніга пра страшныя падзеі ў вогненнай вёсцы. Дзеля пошуку нялёгкай праўды давялося шмат папрацаваць у архівах, найперш Брэста і Мінска, занатаваць успаміны людзей, што бачылі на ўласныя вочы тую бяду. 

У межах мерапрыемства абдылася і прэзентацыя штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Выданне прадставіў яго галоўны рэдактар, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Чарота.

Антон ПРАТАСЮК 

Фота даслана Брэсцкай абласной бібліятэкай імя Максіма Горкага

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.