Вы тут

Качанава: Без спрыяльнага навакольнага асяроддзя і экалагічнай бяспекі развіццё немагчыма


Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі сумесную работу, якая праводзіцца прыродаахоўнымі арганізацыямі, органамі мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі па эфектыўным выкарыстанні і ахове прыродных рэсурсаў. Аднак перш запрошаныя, сярод якіх — кіраўнікі рэспубліканскіх ведамстваў, дэпутаты і сенатары, наведалі вытворчыя аб’екты беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства «Санта Брэмар».


«Трэба рэгуляваць тарыфы»

Прадпрыемства з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў прадуктаў харчавання не толькі ў краіне, але і Еўропе. Удзельнікі пасяджэння пабывалі ў лагістычным экакомплексе, прызначаным для захоўвання гатовай прадукцыі, і азнаёміліся з работай халадзільнага комплексу на прыродных холадагентах, уведзенага ў строй у мінулым годзе. Устаноўка магутнасцю 16 МВт забяспечвае прамысловым холадам цахі сумеснага прадпрыемства, не разбураючы пры гэтым азонавы слой і дазваляючы знізіць выкід вуглякіслага газу на 4,2 тон у год.

Як звярнула ўвагу падчас наведвання вытворчасці Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, для таго, каб прадпрыемства не несло выдаткі (на ўтрыманне, энергетыку), трэба рэгуляваць тарыфы. Па яе словах, тарыф павінен быць іншы ў параўнанні з тымі кампаніямі, якія праклалі калектар і скідаюць адходы без ачысткі. «Гэта абсалютна правамерна, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента. — Калі мы хочам, каб нашы прадпрыемствы будавалі ачышчальныя збудаванні, як трэба, вядома, іх трэба да гэтага матываваць».

За сістэму заахвочвання вытворцаў выступіў і кіраўнік кампаніі «Санта Брэмар» Аляксандр Машэнскі. Ён паведаміў, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў сумеснае прадпрыемства плануе ўкласці ў розныя экалагічныя праекты 45 мільёнаў долараў.

«Галоўнае, каб ад вас зыходзіла ініцыятыва»

Выступаючы на пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, Наталля Качанава адзначыла, што ў сілу комплекснага міжведамаснага характару пытанняў, якія разглядаюцца, намаганняў толькі профільных міністэрстваў, зацікаўленых у экалагічна паспяховай Беларусі, відавочна недастаткова. «Ключавую ролю неабходна адводзіць мясцовым органам улады, якія непасрэдна ўзаемадзейнічаюць з насельніцтвам і працуюць тут, на зямлі, добра ведаюць спецыфіку свайго рэгіёну і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі на месцах», — канкрэтызавала Старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер верхняй палаты парламента звярнула ўвагу, што на парадак дня пасяджэнняў савета традыцыйна выносяцца найбольш актуальныя пытанні, якія маюць грамадскі рэзананс, здольныя ўплываць на паступальнае развіццё краіны. «Важнасць разгляду розных аспектаў сумеснай дзейнасці прыродаахоўных арганізацый, органаў кіравання і самакіравання не выклікае сумненняў, — канстатавала яна. — Гэта адпавядае патрабаванням кіраўніка дзяржавы і рашэнням Усебеларускага народнага сходу. Без спрыяльнага навакольнага асяроддзя і экалагічнай бяспекі развіццё ў прынцыпе немагчыма».

Па словах Наталлі Качанавай, ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстання прыродных рэсурсаў — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Савета Рэспублікі. Толькі за перыяд з 2020 па 2023 гады скарэкціраваны Кодэкс аб нетрах, Лясны кодэкс, законы «Аб ахове навакольнага асяроддзя», «Аб ахове атмасфернага паветра», «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці», «Аб абыходжанні з адходамі», «Аб каранціне і абароне раслін», законы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, забеспячэння адзінства вымярэнняў і аховы водных рэсурсаў, дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Пры гэтым большасць з пералічаных законаў былі прадметам абмеркавання на дзеючым пры Савеце Рэспублікі экспертным савеце з запрашэннем зацікаўленых і тых спецыялістаў, якія займаюцца гэтай праблематыкай.

Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што ёсць пытанні, якія ўжо сёння ляжаць на паверхні і якія трэба ўрэгуляваць. «Галоўнае, каб ад вас зыходзіла ініцыятыва, — звярнулася спікер да ўдзельнікаў пасяджэння. — Каб мы не зацягвалі і не адкладалі іх вырашэнне, а разглядалі ўжо сёння. У тым ліку там, дзе трэба рэгуляваць гэта законам. Мы гатовы да гэтай работы і будзем рабіць аператыўна, калі гэта неабходна. Мясцовыя органы ўлады павінны падказваць нашым навукоўцам, якія нішы яшчэ не занятыя, якія рашэнні і тэхналогіі найбольш запатрабаваныя, не супрацьпастаўляючы пры гэтым ахову навакольнага асяроддзя і атрыманне прыбытку ад эканомікі. Са свайго боку мы гатовы аказаць садзейнічанне ва ўрэгуляванні работы з рэспубліканскімі органамі ўлады, быць сувязным звяном, уносіць свае прапановы і ініцыятывы».

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.