Вы тут

Качанава: Злачынствам супраць чалавецтва і чалавечнасці няма апраўдання


Злачынствам супраць чалавецтва і чалавечнасці няма апраўдання, у іх няма тэрмінаў даўнасці, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на заключным пасяджэнні 11-й сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Мы з’яўляемся сведкамі няпростых трансфармацый у гісторыі чалавецтва. Сёння як ніколі відавочна, які няўстойлівы наш свет, наколькі слабаабароненыя чалавечае жыццё, бяспека і спакой у агоніі адыёзных геапалітычных амбіцый і пошуку хуткай нажывы. У арсенале інструментаў для дасягнення нізкіх мэт, на жаль, усё часцей выкарыстоўваюцца тэрарызм і экстрэмізм. Акрамя таго, іх формы з кожным разам становяцца больш дасканалымі, беспрынцыповымі, варварскімі», — сказала Наталля Качанава.

Нікога з разважных людзей не пакінуў абыякавым жахлівы тэрарыстычны акт, які быў учынены 22 сакавіка ў брацкай Расіі, адзначыла спікер. «Беларусы, для якіх гэта дата больш за восем дзесяцігоддзяў з’яўляецца незагойнай ранай Хатынскай трагедыі, з глыбокім болем і горыччу ўспрынялі падзеі ў Падмаскоўі, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — Такім злачынствам супраць чалавецтва і чалавечнасці няма і не можа быць ніякага апраўдання. Ім няма тэрмінаў даўнасці. Мы катэгарычна асуджаем любыя праявы тэрарызму і экстрэмізму, выказваем прыхільнасць да каштоўнасцей усеагульнага міру і глабальнай бяспекі, імкненне да цывілізаванага дыялогу».

Савет Рэспублікі на заключным пасяджэнні 11-й сесіі прыняў заяву аб процізеянні тэрарызму.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.