Вы тут

Кніжныя навінкі ад «Звязды»: лістапад 2023-га...


У кнігарнях краіны, а таксама на розных інтэрнэт-пляцоўках кніжнага гандлю ў лістападзе 2023 з’явіліся і навінкі ад Выдавецкага дома «Звязда». 

Падлеткам прапаноўваецца новая аповесць А. Мельнікава «Тимофей Плёнкин открывает новый мир». Кніга, якая аддрукавана накладам 1 100 экзэмпляраў, выдадзена пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі краіны. 

Вядомая дзіцячая пісьменніца Лёля Багдановіч парадавала чытача зборнікам новых твораў, адрасаваных малодшым школьнікам, — «Казка — у жыцці падказка», якая таксама пабачыла свет пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.  

Не толькі ў Магілёве, на Магілёўшчыне ведаюць Жанну Міўс, якая жыве ў горадзе на Дняпры. Кожная з кніг пісьменніцы, якая працуе з разлікам на самага юнага чытача, разыходзіцца літаральна імгненна. Аўтар — часты госць на кніжных фестывалях, на сустрэчах з юнымі чытачамі ў розных куточках краіны. Відаць, і з кнігай, якая толькі што пабачыла свет, пісьменніца яшчэ павандруе!.. Будзьце ўпэўнены, шчаслівы лёс чытацкай увагі чакае і новую кнігу Ж. Міўс «Трэмс-тамс-таць! Пара чараваць!» Казкі, сабраныя пад адной вокладкай, пададзены з прыгожым мастацкім афармленнем. 

І яшчэ адна навінка, узбоч якой прайсці немагчыма, — кніга вершаў, скарагаворак, загадак вядомага паэта, празаіка, перакладчыка, лаўрэата шматлікіх прэмій Міхася Пазнякова «Пра роднае, дарагое». З гэтай кнігай нікому сумна не будзе. Творы, якія ўвайшлі ў зборнік, — яшчэ і добрыя мастацкія прыклады ў выхаваўчай працы. 

Выйшаў у «Звяздзе» пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і літаратурны альманах «Мост дружбы». У яго ўвайшлі творы пераможцаў конкурса апавяданняў маладых аўтараў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі

Беларусь, які праводзіцца Пасткамам адзін раз на два гады вось ужо болей як дзесяцігоддзе. 

Набыць навінкі ад «Звязды» можна па ўсёй краіне ў крамах ААТ «Белкніга», а таксама ў Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, д. 72. 

Прыемнага ўсім чытання! Новых кніжных адкрыццяў!

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.