Вы тут

Вершы Коласа надрукаваны ва Узбекістане


Напрыканцы мінулага, 2023-га, года пабачыў свет пяты нумар узбекскага літаратурна-мастацкага часопіса «Звезда Востока», які выходзіць на рускай мове. Сярод іншых публікацый — падборка твораў беларускіх пісьменнікаў. 


Адкрываецца ж раздзел «Масты дружбы: Беларусь — Узбекістан» нарысам паэта, літаратуразнаўца і перакладчыка Мікалая Ільіна «Зямля пад белым крылом». Пісьменнік дзеліцца ўражаннямі ад наведвання Беларусі, Мінска пад час правядзення Дзён узбекскай літаратуры ў Беларусі, якія праходзілі ў Мінску і Мінскай вобласці ў сакавіку 2023 года. Дарагога каштуюць такія словы: «Чым болей я пазнаю Беларусь, тым болей захапляюся ёю». І яшчэ — з нарыса Мікалая Ільіна: «...Для мяне было загадкай тое, як такі пакутлівы ад сусветнай жорсткай трагедыі народ застаўся такім мяккім, цярплівым і здольным любіць...»

А першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах у нарысе «Тут і яйка асаблівае?..» дзеліцца сваімі развагамі пра ташкенцкія сустрэчы, пра ўражанні ад знаёмства з простымі людзьмі, ад нечаканых адкрыццяў узбекскай культуры, узбекскага побыту. 

У выпуску змешчаны вершы народнага песняра Беларусі Якуба Коласа «Не бядуй!», «Беларусам», «Родныя вобразы», якія на рускую мову пераклаў Мікалай Ільін. У Ташкенце і зараз памятаюць, што беларускі класік быў у эвакуацыі ў Вялікую Айчынную вайну ва Узбкістане. Змешчаны ў часопісе і паэтычныя падборкі Міхася Пазнякова і Іны Фраловай (іх творы на рускую мову пераўвасобіў таксама М. Ільін), вершы Надзеі Цыркун, а таксама казка Алеся Карлюкевіча «Зорны шлях белых гарлачыкаў». 

«Мы і надалей збіраемся і ў часопісе на рускай мове "Звезда Востока", і ў выданнях, якія выходзяць на ўзбекскай мове, прадстаўляць беларускую літаратуру», — адзначыў Мікалай Ільін, перадаючы ў Мінск экзэмпляры з беларускімі публікацыямі. Будзем чакаць добрых, «беларускіх», навін з Ташкента!..

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.