Вы тут

Фільм Сяргея Кацьера стаў дыпламантам фестывалю «Вечавы звон»


У творчай скарбонцы сацыякультурнага канала стала на адну ўзнагароду больш: дакументальны фільм Сяргея Кацьера «У кадры і за кадрам. Кінааператар Анатоль Забалоцкі» стаў дыпламантам XXV Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон».


Фота: БелТА

Белтэлерадыёкампанія працягвае знаёміць замежных гледачоў з вытворчасцю сваіх каналаў. Сёлета міжнародны фестываль «Вечавы звон», які ладзіўся з 6 да 10 лістапада ў Краснадары, стаў пляцоўкай для паказу прыкладаў сучаснага дакументальнага кіно і мастацкай публіцыстыкі канала «Беларусь 3». У межах кінафоруму аўдыторыі былі прадстаўлены праект пра беларускую таленавітую моладзь «Новыя людзі» і дакументальная стужка «У кадры і за кадрам. Кінааператар Анатоль Забалоцкі», якая ўдзельнічала ў асноўнай праграме фестывалю і атрымала дыплом у намінацыі «Найлепшы фільм аб адданасці ў служэнні мастацтву».

Фільм створаны ў 2022 годзе аўтарам, рэжысёрам і прадзюсарам Сяргеем Кацьерам у суаўтарстве з рэжысёрам Юрыем Цімафеевым. За гэты час карціна атрымала прызнанне і ўзнагароды некалькіх міжнародных кінафорумаў.

— Гэта фільм пра легенду савецкага кінематографа. Анатоль Забалоцкі — таленавіты кінааператар, выдатны фотамастак, цікавы пісьменнік і чалавек са складаным лёсам, няпростым стаўленнем да мастацтва. Ён працаваў над стужкамі, якія сталі класікай: «Каліна чырвоная», «Печкі-лавачкі», «Альпійская балада», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і шмат над якімі іншымі, — адзначае Сяргей Кацьер. — Анатоль Дзмітрыевіч валодае моцным характарам. І не кожнаму ён пойдзе насустрач, адкрые сэрца, душу. Ведаеце, як у нас кажуць: «аператар — не аратар». Яны ўвогуле не любяць размаўляць, аператары часта маўклівыя людзі. Але нам удалося паразумецца. Таму фільм атрымаўся глыбокі, напоўнены разважаннямі героя.

Міжнародны фестываль «Вечавы звон» прысвечаны кінатворам, якія ўзнімаюць вострыя філасофскія, светапоглядныя, маральныя пытанні, спрыяюць умацаванню духоўных, сямейных каштоўнасцяў, выхоўваюць маладое пакаленне ў духу патрыятызму і грамадзянскасці.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.