Вы тут

Сёлета беларускі кінематограф адзначае векавы юбілей


З нагоды святкавання гэтай прыгожай даты сацыякультурны тэлеканал рыхтуе шэраг эфірных акцый і праектаў. Так, у красавіку на «Беларусь 3» працягваюцца паказы кінастужак, створаных беларускімі рэжысёрамі ў розныя гады.


У панядзелак, 8 красавіка, убачым на «Беларусь 3» фільм-канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў «Беларусь мая, песня мая!» (БТРК, 1977 г.). А 9 красавіка ў вячэрнім эфіры нас чакае дакументальная кінастужка пра трактарыстаў розных пакаленняў, чые лёсы — вехі гісторыі Беларусі (БТРК, 1981 г.). Пасля не прапусціце дакументальны аповед «Мастак Леанід Шчамялёў: вясёлка жыцця» пра народнага мастака нашай краіны (БТРК, 1983 г.).

Дакументальную кінастужку «Маналог акцёра» (БТРК, 1973 г.) пра народнага артыста СССР Леаніда Рахленку аўдыторыі прадэманструюць вечарам 10 красавіка. А ў чацвер, 11-га чысла, калі адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, варта паглядзець дакументальны фільм «Дзякуй, салдат» (БТРК,1984 г.), дзе знайшла адлюстраванне франтавая фатаграфія, знятая адразу пасля бою ў 1944 годзе пад Віцебскам ваенным карэспандэнтам А. Дзітлавым. Днём на «Беларусь 3» таксама пройдзе паказ кінафільма «Помні імя сваё» (СССР, 1974 г.). Упрыгажэннем пятнічнага эфіру 12 красавіка стануць адразу дзве кінастужкі — «Адной зоркі я паўтараю імя...» (БТРК, 1981 г.), якая распавядае пра лётчыка-касманаўта Пятра Клімука, і «Зямное прыцягненне Івана Міско» (БТРК, 2023 г.).

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.