Вы тут

Віцебскі калейдаскоп талентаў


У лютым у сталіцы стартаваў рэспубліканскі (фінальны) этап фестывалю «Беларусь — мая песня». І адкрыўся ён канцэртам Віцебскай вобласці, які прайшоў на сцэне Палаца Рэспублікі. Праграму «Віцебская батлейка», якая аб’яднала творчасць больш як тысячы ўдзельнікаў, гледачы змогуць убачыць у нядзелю на тэлеканале «Беларусь 3».


Фота: БелТА

Сюжэт канцэрта раскрывае аўдыторыі гісторыю культурных каштоўнасцяў віцебскага рэгіёна. Гледачоў чакае цікавае маштабнае шоу з выкарыстаннем разнастайных спецэфектаў. На канцэртнай пляцоўцы было задзейнічана каля 250 адзінак прафесійнага светлавога і гукавога абсталявання, усталявана 9 святлодыёдных экранаў, а сваім майстэрствам гледачоў парадуюць артысты з Віцебска, Пастаў, Оршы, Наваполацка, Лепеля і іншых гарадоў вобласці.

У дзень старту фестывалю «Беларусь — мая песня» міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў, што такое мерапрыемства дазволіць не толькі прадэманстраваць усю шматграннасць, прыгажосць і аўтэнтычнасць Беларусі, але і паспрыяе адраджэнню раней закладзеных традыцый: «Віцебск пачынае гэты марафон. 

А завершым мы яго напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў... Віцебшчына мае свае карані, аснову, якія дазваляюць іншым рэгіёнам пераймаць вопыт, бо падчас правядзення такіх мерапрыемстваў мы заўсёды абагачаем адно аднаго». Таму ўсе, хто таксама жадае ўбачыць і пачуць творчасць віцяблян ва ўсёй яе разнастайнасці, не прапусціце 25 лютага тэлеверсію гала-канцэрта на сацыякультурным у 16.50.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.