Вы тут

Прыгоды знакамітых


У першую суботу вясны сацыякультурны тэлеканал прапануе аўдыторыі правесці вечар за праглядам класікі. Іранічны дэтэктыў аб прыгодах легендарных Шэрлака Холмса і доктара Ватсана сёлета адзначае 45-годдзе з дня выхаду ў свет яго першых частак шматсерыйнай кінастужкі.


Так, 2 сакавіка ў эфіры «Беларусь 3» зможам убачыць кінаработы рэжысёра Ігара Масленікава «Знаёмства» і «Крывавы надпіс». Першыя фільмы серыяла, які распавядае аб прыгодах легендарных сышчыкаў, быў зняты па матывах апавяданняў «Стракатая стужка» і «Эцюд у барвовых танах» англійскага пісьменніка Артура Конан Дойла. «Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» — адзін з шэдэўраў савецкага кінематографа. А непараўнальная ігра Васіля Ліванава і Віталя Саломіна робіць гэты кінатвор аднолькава цікавым для гледачоў розных узростаў і пакаленняў. Зняліся тут таксама акцёры Рына Зялёная, Марыя Саломіна, Ігар Дзмітрыеў, Мікалай Карачанцаў, Андрэй Ільін і іншыя. І той поспех, які фільм займеў у шматлікай аўдыторыі, яго стваральнікам даўся нялёгка. Калі рэжысёр зацікавіўся сцэнарыем, напісаным Юліем Дунскім і Валерыем Фрыдам, то і задумаў зняць першыя два фільмы. Пасля яны настолькі зацікавілі гледачоў, што апошнія запатрабавалі працягу. Сам Ігар Масленікаў сітуацыю тлумачыў так: «Асноўная памятка двухсот фільмаў, знятых па апавяданнях пра Шэрлака Холмса ва ўсім свеце, заключаецца ў тым, што паўсюль фігуруе толькі ён... На Ватсана мала хто звяртаў увагу, ён нібыта быў няўлоўным. У інсцэніроўцы Дунскога і Фрыда мне спадабалася менавіта тое, як надзвычайна дакладна і з іроніяй выпісаны ўзаемаадносіны двух людзей. Ватсан стаў цікавым, жывым».

Першапачаткова выканаўцам галоўнай ролі рэжысёр бачыў толькі Васіля Ліванава, аднак у працэсе здымак узніклі пытанні. Акцёра не хацела зацвярджаць на ролю кіраўніцтва Цэнтральнага тэлебачання, бо лічыла, быццам ён не адпавядае вобразу англійскага шпіка. Ды яшчэ і хадзілі легенды пра няпросты характар артыста, але пасля здымак пробных эпізодаў з Ліванавым і Саломіным іх усё ж зацвердзілі, хоць і праблемы на тым не скончыліся. На здымках экранны Шэрлак моцна пасварыўся з Масленікавым, і толькі вялікае цярпенне апошняга дазволіла захаваць акцёра ў карціне без замены выканаўцы галоўнай ролі ў перспектыве. За год працы з артыстам рэжысёру давялося перажыць шмат усяго: сваркі, зрыў здымак. 

І толькі калі аднойчы Ліванаў даведаўся, што яго ўсё ж могуць пасунуць у кадры, замяніўшы Барысам Клюевым, то вырашыў больш не заігрываць з лёсам.

Дарэчы, на ролю Шэрлака спрабаваліся акцёры Аляксандр Кайданоўскі, Алег Янкоўскі і іншыя, а вось увасобіць Ватсана маглі Алег Басілашвілі, Леанід Кураўлёў, Юрый Багатыроў, аднак спыніліся на кандыдатуры Віталя Саломіна. Ён быў абсалютнай супрацьлегласцю Ліванава, бо ўмеў знаходзіць з усімі агульную мову, не ўдзельнічаў у канфліктах і трымаўся замкнута. Яму нават удалося пасябраваць са сваім экранным напарнікам, хоць акцёры сустрэліся і ўпершыню пазнаёміліся на пробах. Прычым сяброўства ў мужчын захавалася на ўсё жыццё. 

Як пасля патлумачыць Васіль Ліванаў, поспех іх экраннага дуэта ў тым, што «ў адносінах да жыцця мы супадалі ў многім. Віталь дзяліўся са мной глыбока асабістымі перажываннямі, якімі, думаю, не дзяліўся больш ні з кім... На экране можна сыграць каханне. А сяброўства сыграць немагчыма. Трэба сябраваць». Згадайце выканаўцаў легендарнай дэтэктыўнай гісторыі за праглядам кінастужак на «Беларусь 3». А ўжо ў суботу, 9 сакавіка, чакайце працягу.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.