Вы тут

Ва Узброеныя Сілы паступілі «Паланэзы»


РСЗА «Паланэз-М» з’яўляецца ўдасканаленай версіяй таго комплексу, які ўжо стаіць на ўзбраенні беларускай арміі. Асноўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА «Паланэз-М» палепшаны ў параўнанні з папярэднікам і дазваляюць адначасова нанесці з высокай дакладнасцю ўдар па васьмі цэлях на далёкасці да 300 кіламетраў. Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, назапашванне тэхнікі і засяроджванне жывой сілы.


РСЗА «Паланэз-М» адпавядае найлепшым сусветным узорам сістэм рэактыўнай артылерыі. Многія тэхнічныя рашэнні, рэалізаваныя беларускімі распрацоўшчыкамі, не маюць аналагаў у свеце. Прыняцце новых узораў узбраення з’яўляецца адным з элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Як адзначыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Віктар Гулевіч, з паступленнем найноўшага комплексу «Паланэз-М» абараназдольнасць дзяржавы толькі павялічыцца. «Кіраўніцтвам нашай дзяржавы надаецца вялікая ўвага развіццю ракетных войскаў і артылерыі, — падкрэсліў ён. — Гэты працэс праходзіць з улікам стараннага вывучэння баявога досведу ваюючых войскаў».

Начальнік Генштаба нагадаў, што сем гадоў таму на ўзбраенне рэактыўнай артылерыйскай брыгады паступіла прынцыпова новая для Узброеных Сіл Беларусі рэактыўная сістэма залпавага агню В-200 «Паланэз», распрацаваная на прадпрыемствах абароннага сектара нашай краіны. «За мінулы перыяд гэты тып РСЗА быў паспяхова асвоены асабовым складам асобнага рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна, — паведаміў Віктар Гулевіч. — У гэты дзень адбываецца чарговая знамянальная падзея ў жыцці воінскага калектыву брыгады — уручэнне новай рэактыўнай сістэмы залпавага агню В-300 „Паланэз-М“. Валодаючы палепшанымі баявымі магчымасцямі, комплекс дазваляе наносіць высокадакладны ракетны ўдар на далёкасці да 300 кіламетраў і па некаторых параметрах не мае аналага ў свеце».

Першы намеснік мністра абароны выказаў удзячнасць калектывам прадпрыемстваў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта за значны ўклад у развіццё і мадэрнізацыю ўзораў узбраення ракетных войскаў і артылерыі, актыўнага ўдзелу ва ўмацаванні абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, павіншаваў асабовы склад брыгады з атрыманнем новага комплексу. «Упэўнены, што вайскоўцы дывізіёна працягнуць годна падтрымліваць слаўныя баявыя традыцыі воінаў-ракетчыкаў і памнажаць славу старэйшых пакаленняў», — рэзюмаваў Віктар Гулевіч.

Алег НЯКАЛА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.