Вы тут

У Мінску закладзена пятая алея ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў


У скверы «Старосцінская Слабада» каля набярэжнай Воінаў-інтэрнацыяналістаў 28 кастрычніка залажылі пятую алею ў гонар 35-годдзя вывада савецкіх войскаў з Афганістана.


У пасадцы алеі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць», ветэранскіх і грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, члены РГА «Белая Русь» і БРСМ, выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

У сталіцы жывуць 4028 воінаў-інтэрнацыяналістаў, у тым ліку 3599 удзельнікаў вайны ў Афганістане. Атрымалі раненні і кантузіі на афганскай зямлі 210 чалавек, 123 сталі інвалідамі. Баявымі ордэнамі і медалямі за мужнасць і гераізм узнагароджаны 1292 чалавекі. У Афганістане загінула 84 мінчаніны, адзін згінуў без весткі. У Мінску жывуць 64 члены сем’яў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў, — падзялілася інфармацыяй прадстаўнік адміністрацыі грамадскага аб’яднання «Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане».

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Шокаў павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з юбілейнай датай.


– Пры падтрымцы органаў улады разам з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі патрыятычнай накіраванасці мы працягваем уладкоўваць набярэжную Воінаў-інтэрнацыяналістаў, — расказаў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» Уладзімір Шокаў. — Плануем размясціць тут малыя архітэктурныя формы, спартыўныя зоны з трэнажорамі і пляцоўку для дзяцей, зрабіць набярэжную месцам для адпачынку і сустрэч ветэранаў і моладзі, — дапоўніў ён.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.