З мэтай вывучэння грамадскай думкі аб праблемах, якія хвалююць насельніцтва пенсіённага ўзросту, Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў ліпені — жніўні 2023 года было праведзена тэлефоннае апытанне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Акадэміі навук. Даследаванне ахапіла ўсе абласныя гарады, Мінск, асобныя раённыя цэнтры і сельскія населеныя пункты (памылка выбаркі складае ± 4,0%). У апытанні прынялі ўдзел асобы ва ўзросце ад 58 гадоў. Выбарачная сукупнасць склала 601 рэспандэнт.
Ацэньваючы па пяцібальнай шкале стан уласнага здароўя, кожны другі апытаны пенсіянер называе яго сярэднім — ацэнка ў тры балы (51,6%), а кожны чацвёрты (25%) — добрым (сума варыянтаў адказу «чатыры» і «пяць»). На дрэнны стан здароўя ўказалі 18,9% рэспандэнтаў (сума варыянтаў адказу «адзін» і «два»). Не змаглі адказаць на пытанне 4,5% рэспандэнтаў.
Удзельнікі апытання не толькі непакояцца аб стане ўласнага здароўя, але і прымаюць актыўныя прафілактычныя меры, якія яго падтрымліваюць. Кожны другі пенсіянер выконвае рэкамендацыі ўрача (50,8%), а 45,1% аддаюць перавагу актыўнаму ладу жыцця. Кожны трэці ўважліва сочыць за ўласным харчаваннем (33,5%), рэгулярна праходзіць медыцынскі агляд і дыспансерызацыю (31%). Таксама рэспандэнты імкнуцца менш нервавацца (28,4%), прымаюць прэпараты, якія павышаюць імунітэт (24,1%), пазбягаюць шкодных звычак (21,1%), выконваюць рэжым дня (18,3%), займаюцца фізкультурай, спортам (17,8%). Іншыя карысныя звычкі маюць 6,2% удзельнікаў апытання. Толькі 3,6% апытаных указалі, што асабліва нічога не робяць для клопату аб сваім здароўі. Не змаглі адказаць на пытанне 3% апытаных.
Свой вольны час жыхары пенсіённага ўзросту часцей за ўсё праводзяць за праглядам тэлевізара, праслухоўваннем радыё (55,4%), а таксама займаючыся садам, агародам, дапаможнай гаспадаркай (53,2 працэнта).
Таксама ўдзельнікі апытання адзначылі, што здзяйсняюць прагулкі на свежым паветры (41,3%), чытаюць кнігі, часопісы і газеты (33,4%), размаўляюць з сябрамі і сваякамі (29,6%), бавяць час з сям’ёй (23, %).
У якасці вольнага часу ўдзельнікі апытання таксама выбіраюць занятак творчасцю (12,9 %) і наведванне культурна-масавых мерапрыемстваў (8,9 %). Значна радзей рэспандэнты ў вольны час займаюцца паляваннем і рыбалкай (5,5%), спортам і фізкультурай (5,4%), падарожнічаюць (3,3%). Варыянт адказу «Іншае» выбралі 11,9% удзельнікаў апытання.
Дадзеныя апытання паказалі, што з выпадкамі махлярства сутыкаліся 43,8% апытаных пенсіянераў, не сутыкаліся — 56,2%. Большасць тых, хто сутыкнуўся з махлярствам, не панеслі ніякай шкоды (83,6%). Пры гэтым 16,4% прызналіся, што пацярпелі ад дзейнасці ашуканцаў.
Насельніцтва пенсіённага ўзросту ўсведамляе, што ў выпадку пападання ў ашуканскія схемы неабходна звяртацца па дапамогу кампетэнтных органаў. Большасць удзельнікаў апытання ў такіх сітуацыях выбіраюць зварот у міліцыю (78,2%). Скарыстаюцца дапамогай сяброў або сваякоў 11,6% рэспандэнтаў, звернуцца ў службу сацыяльнай абароны 1,5% апытаных, у грамадскія арганізацыі — 0,3%. Толькі 6,3% апытаных адзначаюць, што ў выпадку сутыкнення з махлярствам не будуць звяртацца па дапамогу. Не змаглі адказаць на пастаўленае пытанне 5 працэнтаў рэспандэнтаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.