Вы тут

Мітынгі, аўтапрабегі, флэшмобы, адкрыццё дарожнага руху


У Магілёве і вобласці шырока адзначаюць Дзень дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. Раніцай на плошчы Славы адбыўся мітынг, прысвечаны ўрачыстай даце, з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва вобласці і горада, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, дэпутатаў, моладзі, жыхароў горада.


— Нацыянальныя сімвалы адлюстроўваюць слаўную гісторыю беларускага народа, незалежнасць, імкненне да стваральнай працы і жаданне жыць у міры і згодзе. Павага галоўных дзяржаўных сімвалаў — гэта праява сапраўднага патрыятызму, датычнасці да лёсу роднай Беларусі. Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртоўвае ўсіх нас, умацоўвае высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну! — адзначыў у сваёй прамове старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Больш за 60 машын, упрыгожаных патрыятычнай сімволікай і сцягамі Рэспублікі Беларусь, праехаліся сёння па Магілёву маршрутам Казіміраўка — Буйнічы. Арганізатарам аўтапрабегу стаў Магілёўскі абкам БРСМ. На мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» ўдзельнікі ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі жывыя кветкі. Пад гімн Рэспублікі Беларусь актыў Магілёўскага абкама БРСМ на чале з першым сакратаром Аляксандрам Саксонавым разгарнуў беларускі сцяг памерам 9 на 20 метраў.

Свята працягнецца на розных пляцоўках горада да вечара. З 12.00 у парку ў Падніколлі працуюць тэматычныя пляцоўкі, праходзяць квэсты, гульні, створаны інфармацыйна-дэманстрацыйныя пляцоўкі МНС, ДАІ, ратавальнікаў на вадзе, ДТСААФ, устаноў адукацыі.Тут жа, у Падніколлі, адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця моладзі ў рады БРСМ і ўручэнне членскіх білетаў.

Святочна было і на вуліцы Камсамольскай, па якой сёння пасля двух месяцаў капрамонту быў запушчаны аўтамабільны рух. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыні абласной і гарадской вертыкалі Анатоль Ісачанка і Аляксандр Студнеў. Падчас капрамонту на ўчастку даўжынёй 340 метраў, ад вуліцы Першамайскай да вуліцы Піянерскай, было цалкам заменена дарожнае палатно, пакладзена тактыльная плітка і зроблена падсветка будынкаў, якія стаяць уздоўж вуліцы.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай сімволікі праходзяць ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці. Да іх прымеркаваныя велапрабегі, флэшмобы, прыём моладзі ў рады маладзёжных грамадскіх арганізацый, ускладанні кветак да месцаў баявой славы, канцэрты.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.