Вы тут

У НББ перадалі два стараверскія выданні — «Часоўнік» і «Псалтыр»


Нацыянальная бібліятэка атрымала ў дар два стараверскія выданні — «Часоўнік» і «Псалтыр», якія былі зроблены ў ХVІІІ стагоддзі ў Магілёўскай друкарні.


Гэты падарунак падрыхтавалі прадстаўнікі старэйшага ў Беларусі матаклуба ўладальнікаў матацыклаў HARLEY-DAVIDSON.

Кнігавыдавецкае прадпрыемства Магілёўскага праваслаўнага брацтва было створана ў 1633 годзе. Яно з’яўлялася буйнейшым цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання канца XVII — першай паловы XVIII ст. ст.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі ўжо ёсць іншыя выданні са знакамітай друкарні. Але кожны асобнік, які становіцца даступным для даследчыкаў, важны. Справа ў тым, што не захавалася дакументальных крыніц, звязаных з гісторыяй друкарскай справы, але такую інфармацыю можна атрымліваць з кніг. Параўноўваючы экзэмпляры, выдадзеныя ў розны час, можна прасачыць, як развівалася кнігадрукаванне. Тых жа «Псалтыроў», напрыклад, вядома каля васьмі варыянтаў.

Гісторыя Магілёўскай друкарні даволі загадкавая. Тое, што ў праваслаўнай друкарні выходзіць ставерская кніга, ужо сам па сабе цікавы факт. 

У пачатку XVIII стагоддзя друкарня атрымала заказ ад купца з Калугі на выданне кнігі для стараабрадцаў. Справа ў тым, што на тэрыторыі Расійскай імперыі друкаванне такіх кніг было забаронена, а на нашых землях дазвалялася. Дарэчы, гэта было першае ў свеце надрукаванае страабрадніцкае выданне, раней існавалі толькі рукапісныя кнігі. У 1705 годзе быў зроблены яшчэ адзін такі заказ. Як развівалася друкарня на працягу наступных трыццаці гадоў, невядома. Адзінае, ёсць інфармацыя, што ў 1725 годзе тут шукалі адліўшчыка шрыфта для выдання новых кніг. Падораныя бібліятэцы рарытэты пабачылі свет у 30-ых гадах XVIII стагоддзя, дакладная дата іх выхаду невядома…

Супрацоўнікі бібліятэкі паабяцалі, што зоймуцца вывучэннем старадрукаў. Зноў будуць параўноўваць шрыфты, арнаментыку, нават набор, каб больш даведацца пра гісторыю друкарні.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.