Вы тут

Аўтэнтычны народны строй і фруктовыя кансервы


На мінулым тыдні ў будынку Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася выстава, якая пазнаёміла наведвальнікаў з гісторыяй, культурай, складнікамі эканомікі рэгіёна, работай органаў самакіравання. Наведвальнікі найперш пазнаёміліся з экспазіцыяй Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці.


Названы цэнтр даўно стаў захавальнікам і папулярызатарам маларыцкага строю, своеасаблівага брэнда раёна, яго культурнай візітоўкі. Дырэктар цэнтра Валянціна Струнец расказала сенатарам, што ў іх захоўваюцца народныя касцюмы, якім па 150—200 гадоў. Іх сабралі рупліўцы па бабуліных куфэрках усяго раёна, памылі, папрасавалі, і строі выглядаюць як новыя. Супрацоўнікі ганарацца не толькі сваёй калекцыяй аўтэнтычнага касцюма, але і найперш тым, што цэнтр змог аднавіць традыцыі ткацтва, вышыўкі. І зараз тут можна купіць самы сапраўдны народны касцюм, вытканы сучаснымі майстрыхамі. Вядома, сукенкі і сарочкі з тканіны ручной работы каштуюць нятанна. Але тыя, хто ведае толк у народным адзенні, шануе традыцыі, купляюць.

Цяпер ткацкую справу асвоілі і штатныя супрацоўнікі цэнтра. Пры ўстанове працуе гурток, у якім займаюцца дзеці. Ва ўстанову прыходзяць людзі, каб купіць народны строй для сябе на ўрачыстасць альбо ў падарунак замежным сваякам ці сябрам, такім чынам, зарабляюцца грошы. Валянціна Струнец і яе калегі рады, што народны строй запатрабаваны. У тым ліку дзякуючы асветніцкай рабоце, сучаснікі яго ўспрымаюць не толькі як нейкі элемент даўніны, фальклору, але і як стылёвы ўбор альбо аксесуар, напрыклад, той жа гальштук альбо шалік. Ды і майстры адаптавалі касцюм да сучаснасці найперш па кроі. Цяпер і буйныя прадпрыемствы замаўляюць у цэнтры сувеніры для сваіх прадстаўнічых мерапрыемстваў.

Вялікае прадпрыемства ў Маларыце адно — ААТ «Маларыцкі кансерваваагароднінасушыльны камбінат». Яго прэзентацыя зацікавіла членаў Савета Рэспублікі. Дырэктар камбіната Юрый Вітрук расказаў, што першая прадукцыя сышла з канвеера названага прадпрыемства ў далёкім 1955 годзе. Сёння тут выпускаюць больш за 180 найменняў прадукцыі, з якіх каля паўтары сотні — сокі, нектары, пюрэ для дзяцей пад маркай «Таптунок». На прадпрыемстве наладжаны поўны цыкл вытворчасці: ад перапрацоўкі сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі. Штогод на камбінаце нарыхтоўваюць і захоўваюць да 3000 тон сыравіны ў выглядзе натуральнага пюрэ-паўфабрыкату, што дазваляе выпускаць шырокі асартымент прадукцыі на працягу года.

Апошнім часам камбінат правёў грунтоўную мадэрнізацыю з дзяржаўнай падтрымкай. Камбінат сёння — не толькі горадаўтваральнае прадспрыемства, гэта яшчэ і калектыў у дзве сотні чалавек, якія маюць прыстойную зарплату і такі ж сацпакет. Для невялікай Маларыты апошняе ўяўляе сабой важны фактар. Працаўнікі цэняць сваё прадпрыемства, трымаюцца за рабочае месца, стараюцца працаваць добра, бо бачаць перспектыву як для сябе, так і для вытворчасці.

На прэзентацыі былі і старшыні трох сельскіх Саветаў: Лукаўскага, Олтушскага, Велікарыцкага. Яны адказалі на пытанні старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіла Русага, іншых сенатараў пра работу з людзьмі па месцы жыхарства, пра клопаты па навядзенні парадку на зямлі.

Кіраўнік дэлегацыі — старшыня Маларыцкага раённага Савета Алег Якубчык — адзначыў вялікую зацікаўленасць як спікера верхняй палаты Наталлі Качанавай, так і іншых сенатараў пры наведванні выставы. Ну а для ўдзельнікаў прэзентацыі было гонарам прадставіць свой раён на такім высокім узроўні.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.