Вы тут

Капаць ці не?


Часам садоўнік ці агароднік пачынае скардзіцца, якая цяжкая яго доля, менавіта калі падыходзіць час перакопкі ўчастка. І сапраўды, такая работа далёка не кожнаму па сілах, але ці можна без яе абысціся? Ці можна не перакопваць участак?


1. Пачнём з такога мінуса перакопкі, як тое, што яна можа прывесці да гібелі чарвякоў у глебе. Насамрэч гэта не выдумка. Перакопваючы глебу позняй восенню, мы разбураем жыллё чарвякоў, якія ўладкаваліся там на зімоўку. Ды тут ёсць адно вялікае «але»: перакопка, можа, і прыводзіць да гібелі і шкоднікаў, напрыклад, драцянікаў і падобных, але калі шкоднікаў у вас у глебе няма і вы ў гэтым упэўненыя, то лепш адкласці перакопку на вясну, даўшы чарвякам спакойна перазімаваць.

2. Ці можа перакопка глебы разбурыць яе структуру? Здзівіцеся, але так. І калі ўжо асцерагаецеся за цэласнасць глебы, то аптымальны варыянт — пад перакопку ўнесці, скажам, гной, закапаць сідэраты, унесці перагной ці кампост.

3. Яшчэ адна прычына не капаць глебу — фактычная закладка насення пустазелля ў грунт. У гэтым ёсць рацыя, бо калі на ўчастку пустазеллю ўдалося вырасціць насенне і раскідаць яго па паверхні, то з дапамогай перакопкі мы тое насенне ўнясём у грунт, створым насенны запас для пустазелля на доўгія гады.

Вясновая ж перакопка толькі змешвае гэтае насенне ў глебе, нейкае ідзе глыбей, а нейкае вышэй і тут жа прарастае дружна, шчоткай. Калі ж апрацаваць глебу павярхоўна, вялікая верагоднасць, што насенне загіне ўзімку, калі мароз ударыць па не накрытай снегам глебе.

4. Перакопка агаляе глебу. Па вялікім рахунку, і ў гэтым выказванні ёсць доля праўды. Ці заўважалі вы, як пасля перакопкі грунт дружна зарастае пустазельнай расліннасцю? А калі глебу, скажам, апрацаваць пласкарэзам, затым можна адразу замульчыраваць яе той жа саломай, пілавіннем і чымсьці падобным, і тая мульча спрытна затармозіць рост пустазелля.

5. Яшчэ адно меркаванне — перакопка разбурае пласт перагною. Яна яго літаральна размазвае, размяркоўвае па паверхні глебы, мінералізуе, а гэта можа ў перспектыве прывесці да збяднення глебы. Аднак толькі ў тым выпадку, калі вы яе зусім не падкормліваеце арганічнымі ўгнаеннямі.

Такім чынам, рэзюмуем: капаць ці не? Вырашаць вам. Напрыклад, многія аддаюць перавагу не лапаце, а пласкарэзу. Яго мінус у тым, што ён не для цаліны, аднак на апрацаванай глебе выдатна замяняе рыдлёўку. Акрамя таго, сёння створаны і прадаюцца палольнікі; чым яны вастрэйшыя, тым лепш, яны куды зручней рыдлёўкі і сіл патрабуюць мінімум.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.