Вы тут

Просты інтэрфейс, гнуткі функцыянал. Расказваем пра мабільны навігатар па ВНУ


«Белтэлекам» і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт запусцілі лічбавую платформу «Мой універсітэт». Новы праект забяспечыць інтэрактыўнае ўзаемадзеянне і практычна імгненны доступ да паслуг і анлайн-сэрвісаў вышэйшай навучальнай установы.


Па словах генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Юрыя ПЕТРУЧЭНІ, лічбавая платформа дасць магчымасць яшчэ больш эфектыўна вырашаць усе задачы, якія стаяць перад сучаснай адукацыяй, і стане выдатным памочнікам для абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў.

— «Мой універсітэт» — яшчэ адзін важны крок на шляху да трансфармацыі адукацыйнага працэсу ў рамках рэалізацыі канцэпцыі «Лічбавы універсітэт 3.0», — падкрэслівае рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля ЛАПЦЕВА. — Дадатак бачыцца як адзіная экасістэма, якая аб’ядноўвае электронныя сэрвісы, што функцыянуюць ва ўніверсітэце. Спадзяюся, што сумесна з РУП «Белтэлекам» мы зможам рэалізаваць усе задуманыя ідэі.

Фота БелТА

Прататыпам дадатку «Мой універсітэт» стала платформа «Мой горад», якая алічбавала асноўныя гарадскія сэрвісы і паспяхова працуе ўжо ў дзесяці гарадах Беларусі. Ствараючы дадатак для ВНУ, распрацоўшчыкі пашырылі яго функцыянал, сфакусаваліся на патрэбах абітурыентаў, студэнтаў і работнікаў універсітэта. У ім рэалізаваны тыпавыя модулі: «інфармацыя», «навіны», «анлайн-запіс», «чат», «апытанне» і інш.

З дапамогай мабільнага дадатку абітурыенты змогуць знаёміцца з інфармацыяй аб ВНУ і сачыць за ходам уступнай кампаніі, студэнты — вывучаць расклад, аператыўна атрымліваць апавяшчэнні аб зменах ў раскладзе заняткаў, адпраўляць запыты ў дэканат. Для выкладчыкаў рэалізавана магчымасць аператыўнай камунікацыі са студэнтамі. Зараз у распрацоўцы — «разумны расклад» і інтэрактыўная карта ўніверсітэта. Дарэчы, функцыянал дадатку не абмежаваны і будзе пашырацца з улікам пажаданняў карыстальнікаў.

Цікавасць да новага праекта ўжо праяўляюць і іншыя ВНУ. Дадатак «Мой універсітэт» пакладзе пачатак развіццю лічбавых камунікацый у сферы адукацыі і стане свайго роду навігатарам па канкрэтнай установе адукацыі. Пры гэтым адметнасць сістэмы — просты, зразумелы інтэрфейс і гнуткі функцыянал. Дадатак «Мой універсітэт» даступны для запампоўвання на Android і iOS.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.