Вы тут

Тыдзень роднай мовы пройдзе з 19 да 23 верасня


Тыдзень роднай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!» пройдзе з 19 да 23 верасня, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.


Фота: pixabay.com

Тыдзень роднай мовы прадугледжвае мноства самых разнастайных мерапрыемстваў — ад выстаў, анлайн-чэленджу «Льецца мова» і творчага марафону «Мова родная — мова модная» да паказу адзення «Будзь у трэндзе» і анлайн-акцыі «Натхнёныя Бацькаўшчынай», дзе можна будзе пазнаёміцца з відэасюжэтамі аб знакамітых беларусах, падрыхтаванымі навучэнцамі ўстаноў адукацыі. Уласна кажучы, прысвечаныя тыдню роднай мовы мерапрыемствы стартуюць ужо загадзя: сёння адбудзецца рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. З тэкстам дыктоўкі можна пазнаёміцца на нацыянальным партале https:// adu.by/ru/, а яго трансляцыя пачнецца ў 13.30.

— Да дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства — Міністэрства адукацыі праводзіць агульную дыктоўку для ўсіх устаноў адукацыі: пачынаючы ад агульнай сярэдняй адукацыі і заканчваючы ўстановамі ВНУ, — аднайменную дыктоўку «Дзень народнага адзінства», — адзначыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. — Тэкст гэтай дыктоўкі размешчаны на нашай платформе adu.by Нацыянальнага інстытута адукацыі. На базе лінгвістычнага ўніверсітэта яго будзе пісаць наш маладзёжны парламент, будзе пісаць міністр адукацыі.

Трансляцыя пройдзе ў якасці стрыму на анлайн-платформе YouTube. Падключэнне магчыма па спасылцы https://www.youtube.com/c/ON_Fіrst_Channel.

— Усе, хто захоча, змогуць далучыцца. Адпаведны ліст быў накіраваны ў нашы абласныя падраздзяленні. Хочацца адзначыць, што аб гэтым ведаюць вышэйшыя навучальныя установы, сярэднія спецыяльныя. Гэта не дыктоўка, якая павінна праверыць веды па арфаграфіі або пунктуацыі, — падкрэсліў намеснік міністра. — Дыктоўка накіравана на тое, каб навучэнцы нашых навучальных устаноў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, усе тыя, хто пажадаў бы, змаглі прайсціся па тых радках і ўспомніць падзеі 17 верасня 1939 года і тое, што гэта дата значыць для беларусаў.

Тыдзень роднай мовы абяцае быць цікавым і насычаным.

— Намі складзены план мерапрыемстваў па кожным дні гэтага тыдня, — расказаў Аляксандр Кадлубай. — План уключае шэраг разнастайных мерапрыемстваў: маладзёжныя акцыі, сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, дыктоўкі, чытанне вершаў, квэсты, гульні, квізы. На маё меркаванне, такія мерапрыемствы вельмі добра ўпішуцца ў маладзёжнае асяроддзе і ў першую чаргу павялічаць цікавасць моладзі да роднай мовы, да яе ўжывання. І пашыраць асяроддзе тых, хто выкарыстоўвае ў сваім жыцці родную мову.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.