Гарошак папярэдне адварыць 15-20 хвілін. Агуркі замачыць загадзя ў халоднай вадзе на ноч. У падрыхтаваны слоік пакласці спецыі і кроп, потым агуркі і зверху гарошак.
Двойчы заліць кіпенем, трэці раз марынадам, закруціць. Перавярнуць слоікі дном уверх, ухутаць і пакінуць да поўнага астывання.
Кукурузу чысцім ад лісця, прамываем і складваем у рондаль.
Маладая кукуруза варыцца хвілін 15—20, старая — ад адной да 1,5 гадзіны.
Звараныя пачаткі перакладваем у халодную ваду — гэта дапаможа лёгка і хутка аддзяліць зерне. Засыпаем яго ў паўлітровыя слоічкі.
Варым марынад, змяшаўшы ўсе інгрэдыенты, даводзім да кіпення і праз пару хвілін выключаем агонь. Заліваем марынад у слоічкі і закручваем, пераварочваем, ухутваем і пакідаем да астывання.
У чыстыя сухія слоікі складваем гародніну і вострыя прыправы. На дно — чорны перац гарошкам, палову балгарскага перцу, часнок, палову цыбуліны (нарэзаць кольцамі). Пасля напаўняем слоікі памідорамі. Калі палова будзе запоўненая, зноў кладзём цыбулю і салодкі перац, а потым зноў — памідоры.
Заліваем кіпенем і пакідаем на 30 хвілін. Пасля таго зліваем ваду і зноў даводзім да кіпення, дадаём соль, цукар і воцат. Заліваем слоікі кіпячым марынадам і закручваем.
Слоікі з памідорамі абавязкова трэба перавярнуць і ўхутаць, у такім выглядзе пакінуць да поўнага астывання.
Каб пашыць фартух з мужчынскай кашулі , яе трэба спачатку распароць. Дарэчы, калі кашуля цэлая або з малаважнымі пашкоджаннямі, з яе выйдуць адразу два поўнапамерныя фартухі, нават з нагруднікамі. З рукавоў неабходна зрабіць паясы і шыйныя завязкі, са спінкі — пярэднюю частку.
Яе можна выкраіць цалкам, адно палатно ад падола да верху нагрудніка, а можна зрабіць адразную па лініі таліі. З перадам паступіце гэтак жа, як са спінкай, толькі папярэдне выдаліце гузікі і злучыце дзве паловы пераду швом па лініі зашпількі. Застанецца толькі падшыць зрэзы, і фартухі гатовыя!
Прэв'ю: pixabay.com
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.