Вы тут

Чаго нельга рабіць пры вырошчванні памідораў


Пасынкаванне таматаў, калі вы яго прыхільнік, варта праводзіць, пакуль парасткі-пасынкі, якія адрастаюць на галоўных сцёблах з месца росту лістоў, не дараслі да 5 см.


Пасынкаванне таматаў

Калі хочаце атрымаць ранні ўраджай і больш буйныя плады — не трэба іх пакідаць, яны будуць цягнуць пажыўныя рэчывы на сябе.

Але такая фармоўка мэтазгодная, толькі калі ў вас маленькі ўчастак і таматы высаджаны загушчана або растуць у цяпліцы, дзе патрэбна хуткая аддача ўраджаю пры максімальнай шчыльнасці пасадак.

Паколькі ў большасці выпадкаў пакінутыя пасынкі хоць і могуць некалькі затрымаць паспяванне пладоў, але дазваляюць атрымаць на іх дадатковы ўраджай.

Так што асаблівай патрэбы іх выдалення пры вырошчванні таматаў у адкрытым грунце няма.

Дарэчы, калі ў вас ёсць цяпліца (расліны з пасынкаў дадуць ураджай пазней, і ў грунце ён можа не выспець), пасынкі высакарослых таматаў можна зрэзаць і ўкараніць, атрымаўшы новыя расліны.

Для нізкарослых дэтэрмінантных таматаў гэта непрымяняльна. 

Чаго нельга рабіць пры вырошчванні памідораў

1. Тлустая, з арганічнымі ўгнаеннямі глеба для памідораў строга проціпаказаная. Таксама нельга пры пасадцы расады запраўляць лункі гноем або птушыным памётам. Інакш расліны пачнуць жыраваць у шкоду плоданашэнню. Да таго ж такія закормленыя расліны схільныя да захваральнасці на фітафтароз.

2. Не падкормлівайце таматныя расліны растворам каравяку часцей, чым 2-3 разы за сезон. Гэта толькі шкодзіць ім. Памятайце, што лепш недакарміць, чым перакарміць.

3. Як і празмернае ўнясенне арганікі, так і празмернае ўнясенне мачавіны для таматаў шкодна. Пры пасадцы расады не кладзіце мачавіну ў лункі і часта не палівайце ёю пасадкі — таматы гэтага не любяць. Калі ўжо і ўзнікне такая неабходнасць, апырсніце лісце таматаў растворанай у вадзе мачавінай у прапорцыі: 1 ст. лыжка на 10 л вады. Рабіць гэта можна толькі ў пачатку развіцця не пазней за першыя дні чэрвеня.

4. Як падкормліваць таматы. Першую падкормку таматаў, высаджаных у адкрыты грунт, лепш за ўсё правесці ў канцы мая або першай дэкадзе чэрвеня з разліку 1 ст. лыжка нітрафоскі, паўлітра каравяку, 1-2 таблеткі мікраўгнаенняў, 0,5 ч. лыжкі борнай кіслаты на 10 л вады. Пад кожны куст выліваюць па 1 л прыгатаванай угнаяльнай сумесі. Другую падкормку лепш за ўсё правесці ў пачатку ліпеня наступным складам: 1 ст. лыжка сульфату калію, паўлітра каравяку, 1-2 таблеткі мікраўгнаення на 10 л вады. Паліваюць таксама па 1 л угнаяльнай сумесі пад куст расліны.

5. З другой дэкады ліпеня трэба спыняць падкормку раслін, а паліваць толькі па меры неабходнасці, не дапускаючы рэзкіх перападаў вільготнасці глебы. З дадатковымі падкормкамі і палівамі больш нарошчваецца ліставая маса раслін і затрымліваецца паспяванне пладоў, якія ўжо ўтварыліся. Масавае паспяванне пладоў хутчэй праходзіць не на тлустай зямлі.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.