Вы тут

Што рабіць, калі лісты памідораў скручваюцца «лодачкай» і кусты пачынаюць чэзнуць?


Самая любімая расліна большасці агароднікаў, безумоўна, — тамат. Усе мы саджаем памідораў шмат, эксперыментуючы з сартамі і спосабамі іх нарыхтоўкі на зіму. Але апроч «гармону шчасця», таматы прыносяць агароднікам і нямала праблем.

Што рабіць, калі ў памідораў лісты скручваюцца «лодачкай» і кусты пачынаюць чэзнуць? Прычын узнікнення гэтага можа быць некалькі.


1. Надвор'е. Таматы адчуваюць сябе аптымальна камфортна толькі ва ўмовах умеранага клімату. Недахоп цяпла і, наадварот, яго празмернасць могуць стаць прычынай скручвання лістоты.

  • Калі лета выдалася прахалодным, паклапаціцеся пра лёгкую хованку кустоў, напрыклад з тонкага спанбонду.
  • Калі тэмпература паветра часта падымаецца вышэй за 35 °C, паспрабуйце прыцяніць расліны, якія знаходзяцца ў адкрытым грунце.
  • Цяпліцы неабходна штодня добра праветрываць.

2. Недахоп вільгаці. У цёплае надвор'е памідоры любяць багаты паліў. Калі яго недастаткова, глеба пад кустамі пачынае трэскацца, а карані — рвацца. У гэтым выпадку сітуацыю са скручваннем пагоршыць недахоп мікраэлементаў.

Тут варта старанна прарыхліць, а затым замульчыраваць глебу, а лістоту (у вячэрні час!) апырскаць прэпаратамі з утрыманнем мікраэлементаў.

3. Празмернасць вільгаці. Калі лета выдалася дажджлівае, паліваць дадаткова памідоры не трэба. Магчыма, неабходна абараніць іх і ад празмернага «прыроднага палівання», збудаваўшы часовыя каркасныя хованкі.

4. Бульбяная тля. Няўзброеным вокам заўважыць яе складана, але, прыгледзеўшыся больш уважліва, — атрымаецца.

Кусты можна выратаваць з дапамогай любога прэпарату ад каларадскага жука, але самі пашкоджаныя лісты ў любым выпадку адпадуць. Перажываць не варта — на вылечанай расліне вельмі хутка з'явяцца новыя лісточкі!

5. Вынік няправільнага пасынкавання. Калі занадта захапіцца працэдурай, можна выдаліць замнога шмат пасынкаў. Расліна ў гэтым выпадку, як чалавек, адчувае моцны стрэс. Таму пасынкаваць лепш у некалькі этапаў.

6. Празмернасць азотных угнаенняў. Выправіць сітуацыю можна «супрацьвагай» у выглядзе фосфарна-калійных «сняданкаў». Але лепш, вядома, выкарыстоўваць добрае ўгнаенне, пажадана з поўным комплексам пажыўных рэчываў.

7. Бактэрыёз. Заражаным гэтым захворваннем можа быць само насенне таматаў. Лячэння пры такім «дыягназе», на жаль, не існуе. Неабходна проста пазбавіцца хворых кустоў і, калі дазваляюць тэрміны, замяніць іх на здаровыя.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.