Вы тут

Сакрэты багатага ўраджаю таматаў


Памідоры з'яўляюцца для многіх любімай гароднінай як для спажывання ў свежым выглядзе, так і для нарыхтоўкі на зіму. На жаль, нягледзячы на мноства правераных спосабаў вырошчвання, далёка не ва ўсіх агароднікаў атрымліваецца сабраць багаты ўраджай.


Апырскванне кустоў

Каб кусты таматаў плоданасілі лепш, апырсквайце іх борнай кіслатой (слабаканцэнтраваны раствор) у фазе цвіцення другой і трэцяй гронак. Пылок дзякуючы бору больш актыўна прарастае, плады хутчэй растуць і завязваюцца. Дзякуючы гэтаму простаму і недарагому раствору вы павялічваеце ўраджай на 20 %. Раствор: борная кіслата 10 г (парашок) + 10 л вадкасці. Колькасць апырскванняў — не больш за 2.

Устрэсванне кустоў

Паколькі таматы самаапыляюцца, гэтаму актыўна спрыяюць карысныя насякомыя і вецер. Цяплічныя памідоры гэтых памочнікаў, на жаль, пазбаўлены. Праблема вырашаецца вельмі проста: 1 раз у пару дзён злёгку падтрасаем гронкі з кветкамі. Фермеры з досведам рэкамендуюць пасля гэтай працэдуры неадкладна правесці апырскванне кветак і паліць грунт. Пасля праз пару гадзін цяпліцу можна праветрыць.

Правільнае месцазнаходжанне

Многія ігнаруюць фактар правільнага размяшчэння памідорных кустоў. Аптымальным размяшчэннем лічыцца «ўсход—захад». Вы спытаеце: «Чаму менавіта так?». Адказваем: усходне-заходняе арыентаванне кустоў на ўчастку дазволіць сонцу ахапіць святлом усе кусцікі, раніцай яны значна лепш выграваюцца, а да паўдня цень ад суседзяў значна меншы.

Моцныя карані — залог багатага ўраджаю

Усе ведаюць, што моцная каранёвая сістэма — база для здаровага росту памідорных кустоў. Для іх умацавання раім правесці наступныя працэдуры:

Абганянне. Тут найважнейшы момант: абганянне праводзіцца толькі ў фазе росту кораня. Аптымальны час для абганяння вызначаецца па самой расліне: калі на сцябле бліжэй да глебы выявіліся няроўнасці па тыпе пупырышак — наступіў момант 1-га абганяння строга па вільготнай зямлі. У фазе, калі зялёнае сцябло каля грунту набыло адценне злёгку сіняга колеру — час абагнаць 2-гі раз. Гэтая працэдура патрабуе часу, але каранёвая сістэма вырасце дастаткова моцнай, каб даць больш ураджаю.

Мульчыраванне грунту. Пласт мульчы перашкаджае ўтварэнню сухой скарынкі на верхнім слоі грунту, падтрымлівае вільгаць, карані накрытыя, а пустазелле больш не турбуе вас і расліны. У якасці мульчы падыдуць: салома, пілавінне, лісце, торф, кара дрэва і нават папера.

Выдаляем лішнія парасткі

Пасынкаванне — найважнейшы этап у здаровым росце куста. Калі яму не будзе перашкаджаць лішняя зеляніна, то і сілы расліна будзе размяркоўваць на сам ураджай. Часам пасля выдалення пасынкаў яны зноў адрастаюць. Памылка тут у наступным: не выдаляйце пасынкі цалкам, а пакідайце ад іх 0,5—1 см.

Таматы ў адкрытым грунце дазваляецца пасынкаваць не толькі адзін раз у сезон, але і па меры адрастання новых.

У выпадку са штамбавымі таматамі ніжні ярус першых пасынкаў пакідаем, а тыя, што вышэй (калі іх памер не перавышае 4 см) выдаляем, пакуль яны не выцягнуліся. Гэта дазволіць атрымаць акуратны і шчыльны куст з багаццем пладоў.

Падкормкі

Выкарыстанне мікраўгнаенняў і пазакаранёвых падкормак дасць магчымасць не толькі павялічыць аб'ёмы ўраджаю, але і павысіць імунітэт раслін да хвароб.

Можна парэкамендаваць наступныя варыянты:

На 10 л вады разводзім 1 чайную лыжку мачавіны (карбамід). У якасці аналага можна выкарыстоўваць салетру (каліевую або кальцыевую) або калію монафасфат з тым жа разлікам, што і мачавіну.

Сыроватка (1 л) + ёд (20 кропель / 10 л вады).

Паляпшаем якасць пладоў

Павысіць смакавыя і таварныя якасці пладоў можна з дапамогай наступных рэцэптаў: на вільготны грунт пад кусты ўносім 3 ці 4 лыжкі попелу ў сухім выглядзе з разліку на 1 кв. м. Так плады будуць яшчэ саладзейшыя. Працэдура праводзіцца не часцей за раз у 14 дзён.

На слоік аб'ёмам 3 л кладзём цукар (100 г) + жывыя дрожджы (100 г) і да верху напаўняем настоенай цёплай вадой. У цёплым месцы раствор павінен настаяцца, перыядычна боўтаем, пакуль закісанне не скончыцца. На 10 л вады дадаём 200 мл атрыманага раствору (1 л — 1 куст). Падкормка ўносіцца аднаразова.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.