Вы тут

Рэканструктары ўзнавілі ключавыя эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці


Тысячы брастчан і гасцей горада сталі гледачамі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць», прысвечанай 81-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае БелТА.


Пачалося прадстаўленне з паказу мірнага жыцця гарнізона. Вайскоўцы займаліся звычайнымі для сябе рэчамі, войскі НКУС адлоўлівалі дыверсантаў. Дзеці гулялі і гарэзавалі. Дарослыя днём былі пагружаныя ў свае клопаты, а ўвечары адпачывалі. Да позняй ночы гулялі закаханыя пары і выпускнікі школ. У гэты самы час вораг ужо ўшчыльную падышоў да мяжы, а на досвітку пачалася вайна.

Рэканструктары адлюстравалі драматычныя эпізоды абароны цытадэлі: наступ нямецкай пяхоты і цяжкай тэхнікі, бой памежнай заставы, палон мірных жыхароў, расстрэл савецкіх афіцэраў. Былі паказаны контратака байцоў Усходняга форта і подзвіг маёра Пятра Гаўрылава. Найбольш пранізлівым момантам стаў эпізод зачысткі фронту і аплакванне жанчынамі забітых.

Для рэканструкцыі задзейнічалі піратэхніку, матацыклы, грузавікі, танк. У трох эпізодах у ролі нямецкага самалёта з’яўляўся Ан-2. Упершыню гледачы ўбачылі яго ў небе ў якасці паветранага разведчыка напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Затым з борта скідалі ўлёткі, якія агітуюць чырвонаармейцаў спыніць супраціў. У заключным эпізодзе ён з’явіўся для імітацыі падтрымкі атакі пяхоты з паветра.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Брэсцкія абласны і гарадскі выканкамы, абласны Цэнтр маладзёжнай творчасці, грамадскае аб’яднанне «Ваенна-гістарычны клуб «Гарнізон» пры падтрымцы вайсковых частак Брэсцкага гарнізона і мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.