Вы тут

Навінкі кнігавыдання


Накладам 2000 экзэмпляраў у Выдавецкім доме «Звязда» пабачыў свет «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў». Укладальнікі — дасведчаныя мовазнаўцы кандыдат філалагічных навук, дырэктар Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі І. Л. Капылоў, кандыдат філалагічных навук С. Я. Рапацэвіч. У слоўніку даецца тлумачэнне звыш 8000 найбольш ужывальных у школьнай практыцы і найбольш складаных для разумення слоў і ўстойлівых выразаў. Кніга адрасуецца навучэнцам сярэдніх агульнаадукацыйных школ і спецыяльных навучальных устаноў, а таксама тым, хто цікавіцца значэннем і правільным ужываннем беларускай лексікі.


Слоўнік змяшчае кніжную лексіку, лексіку народных гаворак, устойлівыя выразы, тэрміны з розных галін ведаў, якія сустракаюцца ў школьнай практыцы, а таксама словы, што выйшлі з актыўнага ўжытку ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, але выкарыстоўваюцца ў творах беларускіх пісьменнікаў, — патлумачвае характар выдання Ігар Лявонцьевіч Капылоў. — У кнігу ўключана вялікая колькасць слоў, што актывізаваліся ў апошнія гады: рэлігійная лексіка, сацыяльна-палітычная і эканамічная тэрміналогія, тэрміналогія інфармацыйных тэхналогій. Пры тлумачэнні мнагазначных слоў прыводзяцца тыя значэнні, з якімі найбольш часта сутыкаюцца вучні пры знаёмстве з вучэбнай і мастацкай літаратурай.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Гэты кніжны праект — толькі адна з навінак у галіне мовазнаўства, якімі мы зараз апякуемся, — каменціруе навіну загадчык кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» Наталля Шчарбакова. — Збіраемся ў бліжэйшы час падрыхтаваць з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншыя кніжныя выданні, адрасаваныя агульнаадукацыйнай школе.

«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў» можна набыць у «Акадэмкнізе» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 72, у сетцы крам ААТ «Белкніга» альбо непасрэдна ў Выдавецкім доме «Звязда» па адрасе: Мінск, вуліца Захарава, 19, тэл. + 375 29 329 38 34.

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.