Вы тут

Брэсцкія мытнікі павіншавалі ветэранаў вайны


Брэсцкія мытнікі павіншавалі ветэранаў вайны, а таксама правялі рэканструкцыю пахавання былога супрацоўніка ведамства, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.


У традыцыі Брэсцкай мытні — захаванне памяці пра гістарычнае мінулае і шанаванне ветэранаў вайны. Цяперашнія супрацоўнікі наведваюць ветэранаў на святы, у памятныя даты. Цяпер гэта нярэдка робяць разам з юным пакаленнем — вучнямі мытных класаў сярэдняй школы № 1 Брэста.

Вось і гэтым разам у госці да 95-гадовага Уладзіміра Сацюка накіраваліся разам са школьнікамі. Дарэчы, Уладзімір Пятровіч на сёння адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны і ветэран мытных органаў краіны. І жыве ён у Брэсце. Ветэран згадаў, што 18 гадоў яму споўнілася 1 снежня 1944 года, а 24 снежня ён быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны ў вучэбнае падраздзяленне ў Полацку. Паспеў і паваяваць. Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» На работу у Брэсцкую мытню прыйшоў у 1975 годзе, працаваў да 1989 года. 

Ветэрана цёпла павіншаваў намеснік начальніка Брэсцкай мытні Віктар Верамяюк. Разам з калегамі яны ўручылі ветэрану падарункі, якія падрыхтавала грамадская арганізацыя мытнікаў.

Супрацоўнікі мытні таксама павіншавалі ветэранаў, якія пражываюць у Маскоўскім раёне Брэста. Аляксандр Іванавіч Якаўлеў удзельнічаў у баях на Курскай дузе, Марыя Аляксееўна Апановіч была вязнем канцлагера. 

— Супрацоўнікі ведамства захоўваюць памяць і пра тых ветэранаў, якіх ужо няма з намі, — падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай мытні Вера БАЗАКА. — Такіх, напрыклад, як Павел Кутукоў. Ветэран вайны адпрацаваў у мытных органах каля 50 гадоў. У далёкім 1942 годзе Павел Кутукоў быў прызваны ў Ваенна-марскі флот. Разам з падраздзяленнем удзельнічаў у прарыве і зняцці Ленінградскай блакады, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і шэрагам медалёў. 

Павел Аляксеевіч працаваў у Брэсцкай мытні і мытні «Заходні Буг», кіраваў аддзелам па барацьбе з кантрабандай і мытным пастом «Казловічы». У адстаўку выйшаў у 1998 годзе ва ўзросце 75 гадоў. 

Да 77-й гадавіны Вялікай Перамогі Брэсцкае аддзяленне Беларускай грамадскай арганізацыі мытнікаў прыняло рашэнне прафінансаваць рэканструкцыю месца пахавання ветэрана. Напярэдадні свята мытнікі прыйшлі на абноўленую магілу, каб ускласці кветкі і аддаць даніну павагі ветэрану.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Брэсцкай мытні

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.