Вы тут

Слабаабароненыя катэгорыі насельніцтва змогуць купляць сацыяльна значныя тавары танней


Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў і прадстаўнікі 16 буйных гандлёвых сетак падпісалі пагадненне аб зніжках на сацыяльна значныя тавары для слабаабароненых катэгорый насельніцтва, паведамляе БелТА.


«Упершыню рэалізуем такое пагадненне, гэта агульны падыход дзяржавы і бізнесу па падтрымцы слабаабароненых катэгорый насельніцтва. За апошні час прадукты харчавання выраслі ў цане, сітуацыя па студзені паказвае, што кошт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання працягвае расці. Фактараў шмат. Насельніцтву трэба дапамагаць спраўляцца з гэтым, таму вырашылі, што на сацыяльна значныя тавары слабаабароненым катэгорыям насельніцтва будзе дадзена 10-працэнтная зніжка», — расказаў Аляксей Багданаў.

Сярод гандлёвых сетак, якія падпісалі пагадненне, — ТАА «Санта Рытэйл», ТАА «Еўрагандаль», ЗАТ «Дабраном» («Капеечка», «Маяк»),
ТДА «Віталюр», ТАА «БелМаркетКомпані», ЗУП «Белвілесдэн («Гіпа»). Плануецца, што спіс крамаў, якія дадуць зніжкі на сацыяльна значныя тавары для слабаабароненых катэгорый насельніцтва, будзе пашырацца.

Паводле слоў выканаўчага дырэктара Асацыяцыі рознічных сетак Наталлі Шаблінскай, каб рэалізаваць праект, праводзіліся глыбокія разлікі, аналізы і шматлікія кансультацыі. «Пачалі ладзіць акцыі з 2008 года, калі хацелі быць салідарнымі з пакупнікамі, імкнуліся даць ім магчымасць набыць тавар па зніжанай цане. Цяпер сітуацыя аналагічная. Мінулы год быў складаны, мы практычна не прыраслі ў даходах, страцілі ўдзельнікаў рынку, сярод іх засталіся толькі самыя моцныя, надзейныя і крэатыўныя.
З імі і заключаем пагадненне. Спадзяюся, для слабаабароненых катэгорый грамадзян гэта стане магчымасцю набыць неабходны тавар з максімальнай зніжкай», — сказала яна.

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Гандлёвыя сеткі зробяць скідкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.