Вы тут

Аляксей Багданаў пра дэфіцыт: У нас такой сітуацыі ў прынцыпе быць не можа


У Беларусі няма неабходнасці запасацца таварамі, бо дзяржава не дапусціць вакханаліі з цэнамі. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала АНТ. Кіраўнік ведамства адказаў на самыя актуальныя для насельніцтва краіны пытанні.


— Што дакладна не знікне з магазінаў?

— Ніякіх наогул боязі і неабходнасці запасацца таварамі няма абсалютна. Растлумачу чаму: па-першае, Беларусь — найбуйнейшы вытворца харчовай прадукцыі на постсавецкай прасторы. Больш за тое, дзякуючы граматнай, узважанай палітыцы кіраўніка дзяржавы, мы ўжо даўно забяспечылі харчовую бяспеку нашай краіны і з’яўляемся найбуйнейшым экспарцёрам прадуктаў харчавання на постсавецкай прасторы. Мы самі спажылі ў мінулым годзе 50 тыс. тон сыроў. Пры гэтым экспартавалі амаль 300 тыс.тон. У колькі гэта больш? У шэсць разоў! Усё гэта можна перанакіраваць, у выпадку неабходнасці, на наш унутраны рынак. Мы жалезабетонна забяспечаны практычна ўсімі таварамі, якія неабходныя нашым грамадзянам для камфортнага жыцця.

— Цэны растуць на пшаніцу, на асноўныя прадукты харчавання ў свеце. І Беларусь гэтая турбулентнасць не абміне бокам?

— Мы не можам кіраваць знешнімі фактарамі, якія ўплываюць на рост цэн. Але ў Беларусі мы маем вельмі шмат інструментаў, якія дазваляюць кантраляваць інфляцыю і, у прынцыпе, кіраваць цэнаўтварэннем. Ну, напрыклад, наша міністэрства рэгулюе цэнаўтварэнне на сацыяльна значныя тавары. Для вытворцаў абмяжоўваюць ўзровень гранічный рэнтабельнасці (10%). Яркі прыклад станоўчага дзяржаўна-прыватнага партнёрства — гэта калі мы дамовіліся з гандлёвымі арганізацыямі, а гэта 17 буйных сетак, аб тым, што яны будуць прадастаўляць для сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва спецыяльную скідку ў памеры 10%.

— Фатаграфіі з пустымі паліцамі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Новасібірску. У нас можа быць такая сітуацыя?

У нас такой сітуацыі ў прынцыпе быць не можа. І я ўжо растлумачыў чаму. Адзіны варыянт — гэта, вядома, можна прыйсці, зрабіць сабе папулярнасць: «я сфатаграфаваў пустую паліцу». Ну добра, да вечара, магчыма, нейкі ўсплёск цікавасці. Людзі спалохаліся, пабеглі набралі цукру, і пакуль лагістыка, не паспелі давесці — паліцы пустыя. Я сам быў сведкам, калі была напаўпустая паліца ў магазіне. Спытаў: «Чаму паўпустая паліца?». «Дык вось толькі што была, пасля працы людзі прыйшлі, разабралі, і ўжо вязуць са склада вялікую цялежку з гэтым прадуктам». І пры мне, сапраўды, прывезлі і адразу ж выставілі, ніякіх праблем няма. Часта людзі проста спрабуюць злавіць нейкі хайп на гэтым.

— Ці варта цяпер купляць прадукты празапас?

— Абсалютна не варта. Гэта мы уде праходзілі неаднаразова. І ў 2011-м, і ў 2009-м, і ў 2014-м гадах. Людзі набіраюць, а потым гэта ўсё гніе. Ці бягуць купляць бытавую тэхніку, а потым нясуць назад і плачуцца, маўляў, забярыце ў мяне два тэлевізары назад, таму што мне няма куды іх падзець.

— Што з цэнамі? І на тое, што вырабляем самі, і на тое, што закупляем за мяжой?

— На імпартныя тавары сёння, на жаль, ўплыў аказвае курсавая розніца, якую мы сёння назіраем. Плюс пагоршыліся ўмовы лагістыкі. Таму мы рэгуляваць іх жорстка не маем намера і гэтага не робім. Дзяржава не ізаляваная ад сусветнай эканомікі, яна на нас таксама ўплывае. Але ў таварах, якія мы вырабляем самі, у найшырэйшым асартыменце, там, вядома, таксама ёсць складнік імпартнай сыравіны і курсавая розніца таксама ўплывае. Тут мы выпрацоўваем пэўныя падыходы, дзяржава не дапусціць вакханаліі з цэнамі на ўнутраным рынку. Асабліва ў харчовым сегменце.

— Ёсць нейкія пазіцыі на нашым рынку, для якіх крытычна небяспечны сыход замежных пастаўшчыкоў?

— Свет не зацыкляецца толькі на адным заходнім блоку. Ёсць вельмі развіты Азіяцкі кантынент. Заўсёды можна пераарыентавацца ў пастаўках таго ці іншага тавару з Еўропы і Амерыкі на Кітай, В’етнам. І сёння гэтыя краіны для нас адкрыты і, наадварот, прапануюць узмацніць наша супрацоўніцтва.

Я больш чым упэўнены, што мы справімся. Ведаеце, ёсць такая прытча, што золата, прайшоўшы праз горан, становіцца чысцей. Упэўнены, што беларусы, прайшоўшы праз гэтыя суровыя выпрабаванні, стануць яшчэ больш моцнымі, яшчэ больш згуртаванымі і падымуць нашу краіну на яшчэ больш высокі ўзровень.

Прэв’ю: АНТ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.