Вы тут

У Беларусі легалізаваны паралельны імпарт


У Беларусі легалізаваны паралельны імпарт. Гэта прадугледжана Законам Беларусі ад 3 студзеня 2023 года № 241-З «Аб абмежаванні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці», які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Згодна з дакументам, у Беларусь дапускаецца ўвоз і ўвядзенне ў грамадзянскі абарот тавараў, дзе ўжытыя аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, без згоды праваўладальнікаў з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні. Такімі аб’ектамі лічацца камп’ютарныя праграмы, аўдыёвізуальныя і музычныя творы, перадачы арганізацый вяшчання. Выкарыстанне гэтых аб’ектаў не лічыцца парушэннем выключных правоў.

У прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях растлумачылі, што ўмовамі для выкарыстання іншых аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія змяшчаюцца ў імпартных таварах, будуць з’яўляцца: істотная важнасць тавараў для ўнутранага рынку, крытычны недахоп тавараў на ўнутраным рынку альбо наяўнасць відавочнай пагрозы такога недахопу, а таксама ўключэнне тавараў у адпаведныя пералікі. Савету Міністраў даручана вызначаць дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на вызначэнне і вядзенне такіх пералікаў, а таксама парадак іх фарміравання і вядзення.

Акрамя гэтага, у дакуменце пазначана, што тавары не ўключаюцца ў пералікі, калі праваўладальнікі ці іншыя асобы з іх згоды вядуць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з юрыдычнымі асобамі або фізічнымі асобамі з Беларусі і такое супрацоўніцтва не прыводзіць да крытычнага недахопу гэтых тавараў (груп тавараў) на ўнутраным рынку.

Таксама па рашэнні Дзяржаўнага мытнага камітэта аб’ект інтэлектуальнай уласнасці можа быць часова выключаны з Нацыянальнага мытнага рэестра аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, калі тавар, дзе ён ужыты, уключаны ў пералік істотна важных для ўнутранага рынку тавараў.

Мэта прыняцця дакумента — стварэнне ўмоў для павышэння ўнутранай устойлівасці эканомікі, прадухілення або памяншэння крытычнага недахопу на ўнутраным рынку харчовых ці іншых тавараў, павышэння ўзроўню інфармацыйнай бяспекі, развіцця інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства, забеспячэння доступу да дасягненняў сусветнай культуры і падзеям сучаснага жыцця.

Асноўныя артыкулы закона ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля яго апублікавання і дзейнічаюць да 31 снежня 2024 года ўключна.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.