Вы тут

Урад абнавіў праграму развіцця электратранспарту


Урад унёс змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года нумар 213 «Аб Комплекснай праграме развіцця электратранспарту на 2021 — 2025 гады». Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 11 сакавіка № 166, афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.


У дакуменце адзначаецца, што па стане на 1 студзеня 2024 года сетка ЭЗС РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» складаецца з 690 ЭЗС. З іх у Мінскай вобласці і сталіцы размешчаны 432 электразарадныя станцыі, у Брэсцкай — 55 ЭЗС, Віцебскай — 48, Гомельскай 58, Гродзенскай — 62, Магілёўскай — 35.

Пастанова вызначае парадак стварэння вытворчасці легкавых электрамабіляў. У адпаведным раздзеле пазначана: па выніках выканання комплексу навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у галіне распрацоўкі электрамабіляў і іх базавых кампанентаў за 2017 — 2022 гады ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі» дасягнуты пэўныя вынікі. У прыватнасці, сфарміравана навукова-інжынерная школа і асвоены метады праектавання электрычных сілавых установак транспартных сродкаў і іх базавых кампанентаў з улікам тэхналагічных магчымасцей айчынных прадпрыемстваў. Таксама распрацавана канструктарская дакументацыя з выкарыстаннем гэтых методык, выраблены і выпрабаваны ў стэндавых умовах і ў складзе транспартных сродкаў кампаненты розныя электрычных сілавых установак.

Адзначаецца, што сучаснае аўтамабілебудаванне засноўваецца на выкарыстанні адпаведных платформаў — сукупнасці асноўных кампанентаў, тыпавых канструктыўных і тэхналагічных рашэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў канструкцыі аўтамабіля, што скарачае выдаткі на распрацоўку новых мадэляў. Гэты падыход можна выкарыстоўваць для серыйнай вытворчасці беларускіх электрамабіляў, распрацаваўшы ўніверсальную платформу для легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, гаворыцца ў дакуменце.

Для Беларусі мэтазгодна ацаніць два патэнцыйныя напрамкі развіцця аўтамабілебудавання — электрамабіль і паслядоўны гібрыд. Найбольш перспектыўным з іх названа арганізацыя вытворчасці на базе легкавых аўто, якія серыйна выпускаюцца.

Пастанова вызначае, як будзе ажыццяўляцца фінансаванне мерапрыемстваў Комплекснай праграмы (у рамках дзяржпраграм, рэалізацыя якіх прадугледжана ў 2021-2025 гадах).

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 15 красавіка 2021 года.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.