Вы тут

Шклоўскаму раёну перадалі 15 электробусаў


Пілотны праект па забеспячэнні электратранспартам будзе працягвацца. Аб гэтым журналістам распавёў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык падчас урачыстай перадачы Шклоўскаму раёну 15 пасажырскіх электробусаў, перадае БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

«Сёння завяршаецца рэалізацыя першага пілотнага праекта ў рамках пастановы ўрада Беларусі. Сёння Шклоўскаму раёну і гораду Шклоў мы перадалі 15 пасажырскіх электробусаў», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Ён падзякаваў усім, хто браў удзел у рэалізацыі гэтага пілотнага праекта. У іх ліку ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», якое займалася вырабам новага пасажырскага транспарту для жыхароў Шклоўскага раёна. А таксама — Міністэрства прамысловасці, «Белэнерга», ААТ «Магілёўаблаўтатранс».

На рэалізацыю гэтага праекта ўрад выдзеліў Br23 млн.

«Для свайго пілотнага праекта мы выбралі два гарады — Шклоў у Магілёўскай і Жодзіна ў Мінскай абласцях. Удзельнічаюць вытворцы пасажырскай тэхнікі — Мінскі аўтамабільны завод і „Белкамунмаш“. Прычым мы падзялілі іх — электробусы ад „Белкамунмаша“ будуць працаваць у Шклоўскім раёне, а Мінскага аўтамабільнага завода — у Жодзіне. Нам важна атрымаць пацвярджэнне ўсіх тэхнічных характарыстык, якія былі закладзены канструктарамі, — адзначыў Пётр Пархомчык. — У нашай рэспубліцы прынята вельмі сур’ёзная праграма па электратранспарце да 2025 года ўключна. Цяпер яна атрымлівае сваё развіццё на 25-30-е. гады».

Як адзначыў віцэ-прэм’ер, пілотны праект у Шклоўскім раёне мае не толькі практычны, але і рэкламны характар. Бо можна шмат расказваць аб тым, якую тэхніку вырабляюць у Беларусі, але будзе нашмат лепш, калі дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі змогуць на практыцы ацаніць работу такога пасажырскага транспарту.

«Усё сведчыць аб тым, што праект будзе пашырацца. Выдзелены грошы на вытворчасць і закупку тэхнікі ў гэтым годзе. У нас на чарзе стаіць Віцебская вобласць, хутчэй за ўсё — прамысловы горад Наваполацк. Пілотны праект павінен адбыцца на тэрыторыі ўсёй краіны, — сказаў віцэ- прэм’ер. — Цяпер ва ўсім свеце пасажырскі і легкавы электратранспарт набірае папулярнасць. Беларусь не адстае ад гэтага эканамічнага трэнду».

Новыя пасажырскія электробусы ў Шклоўскім раёне будуць курсіраваць па 3 гарадскіх і 19 прыгарадных маршрутах.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.