Па выніках студзеня аб’ём экспарту і імпарту тавараў і паслуг Кітая павялічыўся на 23 працэнты ў гадавым вылічэнні — да больш як 4,23 трыльёна юаняў (каля 597 млрд. долараў). Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР, перадае «Сіньхуа».
У прыватнасці, паводле статыстыкі, у сектары гандлю таварамі экспарт склаў 2,02 трыльёна юаняў, а імпарт — 1,6 трлн. юаняў, што прывяло да станоўчага сальда ў памеры 413 млрд. юаняў.
Разам з тым, у студзені аб’ём экспарту паслуг склаў 217,8 млрд. юаняў, у той час як іх імпарт дасягнуў 384,8 млрд. юаняў, што прывяло да пасіўнага сальда ў памеры 167,1 млрд. юаняў.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».