Вы тут

Шырокі асартымент беларускіх тавараў на паліцах


На паліцах беларускіх магазінаў павінна быць прадстаўлена больш айчынных тавараў у шырокім асартыменце. Пра гэта заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Мы актыўна працуем над тым, каб больш прадставіць беларускіх тавараў на паліцах нашых магазінаў. Адзначу, што летась нам удалося гэтага дамагчыся, мы 12-гадовы трэнд пераламалі. Над гэтымі ж пытаннямі працягваем працаваць у бягучым годзе. Вельмі важна, каб у пакупніка быў шырокі выбар, у тым ліку сярод беларускіх вытворцаў. Асноўны акцэнт хочам зрабіць менавіта на нехарчовай групе тавараў, паколькі харчовыя тавары і так вельмі шырока прадстаўлены — больш за 75%. А вось доля нехарчовых павінна ўзмоцнена расці. І тут вельмі важная праца не толькі гандлёвых арганізацый, але і нашых вытворцаў», — сказаў Аляксей Багданаў.

Па словах выканаўчага дырэктара Асацыяцыі рознічных сетак Беларусі Наталлі Шаблінскай, у планах гандлёвых сетак — нарошчваць працэнт рэалізуемых айчынных тавараў. Яна падкрэсліла, што прыярытэт беларускай прадукцыі будзе забяспечаны.

Што тычыцца імпартных тавараў, то міністр заявіў, што сёння праблем з імі няма. «Калі пэўныя тавары не пастаўляліся праз санкцыі, то мы аператыўна яшчэ летась пераарыентаваліся на дружалюбныя краіны. Сёння шырокі асартымент тавараў, які мы назіраем на паліцах, забяспечаны з альтэрнатыўных крыніц. МАРГ пастаянна адсочвае разам з ДМК абгрунтаванасць імпартных цэн, каб не было завышэння. У цэлым сітуацыя стабільная», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.