Вы тут

Шляхамі «Сябрыны...»


Серыя кніг «Сябрына: паэзія народаў Расіі», распачатая ў свой час у Выдавецкім доме «Звязда» са зборніка народнага пісьменніка Удмурцкай Рэспублікі Вячаслава Ар-Сяргі «Ранішні вецер у акне», на сённяшні дзень утварае бібліятэку з сямі кніг: калектыўны зборнік «Карэннні крону берагуць», а таксама зборнікі В. Ар-Сяргі, Р. Мінуліна, А. Ахматукаева, М. Сеспеля, В. Тургая, Ю. Семяндэра. Апошняя па часе выданне — кніга «Голас Волгі» народнага паэта Чувашыі Юрыя Семяндэра. Такую творчую працу па праву можна лічыць праявай літаратурнай дыпламатыі. 


Як перакладчыкі да працы над творчым праектам спрычыніліся беларускія паэты Віктар Гардзей, Міхась Пазнякоў, Мікола Мятліцкі, Віктар Шніп. У кожнага са зборнікаў — па аднаму перакладчыку. 

Пачатак — у 2016 годзе. Магчыма, і не вельмі шмат здабыткаў за пяць «з хвосцікам» гадоў. І ўсё ж праект жыве, набывае творчую вагу. У арсенале выдаўцоў, збіральнікаў серыі — падрыхтоўчыя абсягі да прадстаўлення па-беларуску творчасці іншых паэтаў Расіі. У беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях у апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў актыўна друкаваліся пераклады паэзіі Генадзя Аяра (Марый Эл), Святланы Грыгор’евай (Марый Эл), Ігара Папова (Марый Эл), Саліха Гуртуева (Кабардзіна-Балкарыя), Рэната Харыса (Рэспубліка Татарстан), Лулы Куні (Чачэнская Рэспубліка), Пецімат Пеціравай (Чачэнская Рэспубліка), Зульфіі Хананавай (Башкартастан), Наталлі Ахпашавай (Хакасія), Анварбека Култаева (Дагестан), Шаміля Лутава (Дагестан), Сувайнат Кюрэбекавай (Дагестан), Эрдні Эльдышава (Калмыкія), Рымы Ханінавай (Калмыкія)... Пералік можна доўжыць. Будзем спадзявацца, што асобныя кнігі згаданых аўтараў усё ж з’явяцца ў пераўвасабленні на беларускую мову. 

Кніга Адама Ахматукаева.

Як хацелася б бачыць і ўвагу літаратурна-мастацкай крытыкі да праекта кніг з перакладамі твораў з нацыянальных паэзій Расіі. Як і ў Беларусі, так і ў тых старонках, чые творчыя здабыткі прадстаўляюць беларускія перакладчыкі, беларускія кніжная выдавецтвы. Заўважым, што зборнікі выдаваліся не толькі ў «Звяздзе», але і ў выдавецтве «Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа», у прыватным выдавецтве «Белпринт». Спрычынілася да падрыхтоўкі кніг серыі і выдавецтва «Мастацкая літаратура». Такая супольная зацікаўленасць уражвае. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.