Вы тут

Мядзельская зямля багатая на таленавітых людзей і фестывалі, якія сталі візіткай


Мядзельская зямля багатая на таленавітых людзей і фестывалі, якія сталі візіткай.


Званне «Народны» абавязвае

Акампаніятар Віктар Назаранка і кіраўнік ансамбля Тамара Блізнюк

Народны ансамбль народнай песні «Скарбніца» Мядзельскага раённага цэнтра культуры добра вядомы не толькі жыхарам горада і раёна. Калектыў выступаў на канцэртных пляцоўках у Глыбокім, Паставах, Мар'інай Горцы на абласным фестывалі народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», у Мінску, прымаў удзел у рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва «Пеўчае поле».

— Гэты калектыў стварыла мая сяброўка Галіна Савіцкая ў 1991 годзе. Мы з ёй вучыліся ў школе з першага класа, затым скончылі Маладзечанскае музычнае вучылішча. Пасля яе смерці, як яе блізкі чалавек, я ўзяла кіраўніцтва ансамблем на сябе. У 2003-м калектыў атрымаў званне «Народны» і пацвярджае яго кожныя два гады, — расказвае кіраўнік «Скарбніцы» Тамара Блізнюк. — У нашым рэпертуары ў асноўным беларускія, рускія народныя песні ў апрацоўцы, акапэльныя без музычнага суправаджэння, творы айчынных аўтараў.

Удзельніцы ансамбля выконваюць шмат прыгожых песень — вясёлых, меладычных, лірычных. Іх заўсёды прымаюць на «біс». Але, бадай, самая любімая ў гледачоў песня «Бульбачка», якую яны падпяваюць усёй залай. А на «Пеўчым полі» калектыў прадставіў песню «Марыся» і акапэльную «Каля майго церама» пад цымбалы.

Дырэктар Мядзельскага раённага цэнтра культуры Наталля Іванова не без гонару распавяла, што ў раёне акрамя «Скарбніцы» маецца яшчэ сем калектываў са званнем «Народны». Гэта народны хор «Крывічы», народны вакальны ансамбль «Натхненне», народны ансамбль народнай песні «Радаўніца», фальклорна-этнаграфічны калектыў «Узлянка», народны клуб майстроў «Крывічы», народны ансамбль эстраднай песні «Правінцыя», народны клуб аматараў песні «Верасень».

«Пеўчае поле»

Візіткай Мядзельшчыны стаў рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле». Ён праводзіцца ў раёне з 1952 года. Калі раней мерапрыемства ладзілася на беразе возера, то з 2007-га змяніла пляцоўку і праходзіць на сцэне летняга амфітэатра Мядзела.

За час свайго існавання фестываль з рэгіянальнага пераўтварыўся спачатку ў абласны, а з 2015-га носіць статус рэспубліканскага. Праводзіцца ён адзін раз на два гады. У 2019 годзе мерапрыемства адбылося 22—23 чэрвеня і сабрала 25 калектываў з розных куткоў не толькі Міншчыны, але і ўсёй краіны.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: «Скарбніца» і «Пеўчае поле»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.