Вы тут

«Культура» адзначае прэм'ерай стагоддзе з дня нараджэння Івана Мележа


З сакавіка ў эфіры спецыялізаванай радыёхвалі ў выкананні артысткі Лікі Пташук пачалі ажываць старонкі рамана «Людзі на балоце» — ён распачынае серыю мастацкіх чытанняў знакамітай трылогіі «Палеская хроніка» ў рамках праекта «Літаратурная анталогія».


— Творчасць айчынных класікаў заўсёды прыцягвае нашу ўвагу, — кажа намеснік дырэктара канала «Культура», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнік Навум Гальпяровіч. — У прыватнасці, да стагоддзя Івана Шамякіна ў нашым эфіры ўжо прагучалі старонкі яго рамана «Трывожнае шчасце», працягваецца мастацкае чытанне аповесці «Шлюбная ноч». А ў сакавіку ўвазе слухачоў будзе прадстаўлены несмяротны твор Івана Мележа «Людзі на балоце». Як вядома, героі «Палескай хронікі» былі шырока прадстаўлены ў кінафільмах, тэлеспектаклях, радыёпастаноўках, а наша новая работа, якая прагучыць на канале «Культура» ў монавыкананні, дапоўніць мастацкае ўвасабленне творчасці класіка беларускай літаратуры.

Нагадаем, праект «Літаратурная анталогія» можна слухаць на хвалях канала з панядзелка да пятніцы ў 14.15, 23.00 і 04.00. На сайце www.radіokultura.by маецца архіў перадачы, дзе змешчаны выпускі, якія прагучалі ў эфіры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.