Лёс легендарнага футбалiста звязаны i з беларускiм спортам. У 2018 годзе ён стаў старшынёй праўлення футбольнага клуба «Дынама-Брэст». Падчас свайго адзiнага прыезду ў Брэст у лiпенi 2018 года Марадона даў прэс-канферэнцыю, дзе падзялiўся сваiмi планамi на работу з клубам, паглядзеў матч «Дынама-Брэст» супраць «Шахцёра», пазнаёмiўся з гульцамi. На тым удзел аргенцiнца ў жыццi брэсцкага клуба скончыўся. Але гэтая спроба супрацоўнiцтва стала значнай падзеяй у гiсторыi ўсяго беларускага футбола.
У дзень матча «Дынама-Брэст» — «Нёман» 28 лiстапада ў фан-зоне брэсцкага стадыёна будзе арганiзавана выстаўка ў гонар Дыега Марадоны. Памятную экспазiцыю прадставiць брэсцкi калекцыянер Георгiй Дарбуашвiлi. Увазе наведвальнiкаў будзе прапанавана больш за 10 альбомаў з фотаздымкамi i выразкамi з розных выданняў, прысвечаных кар'еры Марадоны. Сярод эксклюзiўных экспанатаў — футболкi аргенцiнскай зборнай, сувенiры з чэмпiянатаў свету, звязаныя з футболам Аргенцiны i яго легендарным прадстаўнiком Дыега Марадонай.
Валерыя СЦЯЦКО
Прэв’ю: mago-images.de
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.